Беларуская Служба

Як спыніць рэпрэсіі ў Беларусі?

31.05.2021 14:55
Пад вялікім пытаннем стаіць пастулат узбуджэння крымінальнай справы супраць ці самога Лукашэнкі, ці кагосьці з яго памагатых.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазеhttp://www.icty.org/Facebook

«Як спыніць рэпрэсіі ў Беларусі?» – такое пытанне задае прафесар паліталогіі варшаўскага ўніверсітэта SWPS Клаус Бахман у выданні Gazeta Wyborcza. Ён аналізуе сітуацыю рэжыму і тое, што зараз можа прадпрыняць Еўразвяз і міжнародная супольнасць у дачыненні да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Галоўны вывад артыкулу – паралеляў няма, і ўсе наступныя дзеянні, якія захоча выканаць Захад, будуць прэцэдэнтнымі.

Пад вялікім пытаннем стаіць пастулат узбуджэння крымінальнай справы супраць ці самога Лукашэнкі, ці кагосьці з яго памагатых. Беларусь не з’яўляецца ўдзельніцай дамовы аб Міжнародным крымінальным судзе, таму выслаць Лукашэнку ў вядомую Гаагу не так ужо і проста. Тэарэтычна гэта можа зрабіць Рада бяспекі ААН, але любое рашэнне можа заблакаваць Расія і Кітай.

Калі не ўдасцца асудзіць усю сітэму, то можна гэта зрабіць з паасобнымі злачынцамі. Згодна з канвенцыяй ААН аб катаваннях, любая краіна-удзельніца можа распачаць справу супраць такіх злачынцаў. Аднак, каб тэарэтычны прысуд быў сапраўдным, яго фігурант павінен знаходзіцца на тэрыторыі краіны, інакш ён не трапіць пад рашэнне суда. Пакуль ніводзін з патэнцыйных злычынцаў не пераехаў у краіну ЕЗ.

Нягледзячы на фармальныя перашкоды, існуе сэнс у тым, каб пра злачынствы рэжыму інфармаваць міжнародную грамадскую думку. Калі пачаць разглядаць справы кожнага, хто меў дачыненне з гвалтам і катаваннямі, то прадстаўнікі рэжыму не будуць адчуваць сябе камфортна нідзе. Падобным чынам працаваў і Міжнародны суд па былой Югаславіі, які хоць і не змог прыгаварыць усіх злачынцаў, то аднак спрычыніўся да таго, што яны былі прымушаныя хавацца. Падобным чынам мог бы працаваць суд па справе Беларусі, піша Клаус Бахман у выданні Gazeta Wyborcza.

аев