Беларуская Служба

Расія вітае адсутнасць санкцый ЗША супраць Nord Stream 2

02.06.2021 08:43
Дзмітрый Пяскоў і запэўніў, што Расія не спыніць транзіту газу праз Украіну.
a
Масквa3dman_eu /pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія вітае намер ЗША адмовіцца ад санкцый у дачыненні да праекта газаправода Nord Stream 2, заявіў у аўторак прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў і запэўніў, што Расія не спыніць транзіту газу праз Украіну, паведамляе старонка Business Insider.
«Расія і Украіна падпісалі пагадненне аб транзіце газу ў Еўропу, і гэтая дамова будзе дзейнічаць на працягу ўсяго свайго тэрміну. Аднак нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння гэтага пагаднення Расія не мае намеру адмаўляцца ад транзіту праз Украіну», – сказаў Пяскоў.

Паводле яго, прэзідэнт Уладзімір Пуцін мяркуе, што «колькасць газу, які пастаўляецца ў Еўропу, будзе і далей павялічвацца, і можа ўзнікнуць неабходнасць ва ўкраінскім транзіце». Украіна, дадаў прэс-сакратар, «павінна забяспечыць належны тэхнічны стан газаправоднай сістэмы».

Business Insider нагадвае, што Расія і Украіна падпісалі пагадненне аб транзіце газу ў канцы 2019 года. Яно дзейнічае пяць гадоў і можа быць прадоўжанае да 2034 года.

Хоць ЗША заяўляюць, што выступаюць супраць будаўніцтва Nord Stream 2, то на напрыканцы траўня адмовіліся ад санкцый супраць кампаніі, якая яго будуе. Дзярждэпартамент патлумачыў гэта нацыянальнай бяспекай. Рашэнне выклікала крытыку з боку амерыканскіх заканадаўцаў.

Праект расійска-нямецкага газаправода праз Балтыйскае мора ў Германію ў асноўным завершаны. Па словах кампаніі, якая ажыццяўляе інвестыцыю, у водах Германіі яшчэ трэба пракласці 30 кіламетраў трубаправода, а ў дацкіх водах – 120 кіламетраў.

Газаправод будзе транспартаваць 55 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу штогод.
Супраць будаўніцтва расійска-нямецкай трубы паслядоўна выступаюць Польшча, Украіна і краіны Балтыі. Яны падкрэсліваюць, што праект павялічыць залежнасць Еўропы ад расійскага газу і пашырыць уплыў Крамля на еўрапейскую палітыку.

аз

Байдэн не ўвядзе санкцый супраць ключавой кампаніі, якая будуе Nord Stream 2

19.05.2021 11:07
Вашынгтон не хоча раздражняць немцаў, хаця шанец спыніць будаўніцтва змяншаецца.