Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Рыхтуецца акупацыя Беларусі

05.06.2021 15:43
Рэпрэсіўны канвеер у РБ не спыняецца: людзей арыштоўваюць, занявольваюць, судзяць, катуюць.
Аўдыё
  • «ПАМІЖ РАДКОЎ» за 5 чэрвеня 2021 года
Уладзімір Падгол radyjo.net

78-гадовую пенсіянерку аштрафавалі на 4350 рублёў за цюльпан на месцы гібелі Тарайкоўскага

Польскі ўрад прыкладзе ўсе намаганні, каб вызваліць актывістаў польскай нацменшасці, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Пра гэта заявіў у эфіры Польскага радыё віцэ-міністр замежных спраў Пётр Ваўжык (Piotr Wawrzyk). Ён адзначыў, што палітвязняў у Беларусі катуюць, таму вельмі важна, каб не забываць пра іх і несупынна патрабаваць іх вызвалення.

- Для іх гэта проста жахлівы час. Усіх, хто знаходзіцца ў беларускіх следчых ізалятарах, падвяргаюць катаванням, да іх ставяцца не па-людску. Гэта хутчэй нагадвае паводзіны савецкага НКВД, службы бяспекі ці гестапа, а не паліцыі ці органаў правапарадку 21-га стагоддзя. Таму трэба быць з імі салідарнымі і рабіць усё, каб ім неяк дапамагчы.

У беларускіх турмах знаходзяцца старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс, трое актывістаў СПБ: Анджэй Пачобут, Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская, а таксама Ганна Панішава. Тыдзень таму быў арыштаваны журналіст і былы рэдактар апазіцыйнага канала NEXTA Раман Пратасевіч. Яго затрымалі ў Мінску пасля таго, як самалёт, на якім ён ляцеў, быў прымушаны беларускімі ўладамі да пасадкі.
Як паведаміла МЗС Польшчы, у выніку дзеянняў польскіх дыпламатычных і консульскіх службаў 25 траўня 2021 года ў Польшчу прыехалі актывісткі польскай меншасці з Беларусі Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўска і Ганна Панішава. Гэтым людзям была аказана неабходная падтрымка і аказаны адпаведны догляд.

Панішава, якая перасоўваецца на мыліцах, распавяла, што выхад з турмы выратаваў яе здароўе, так як яна была збітая падчас арышту і на працягу двух месяцаў ніхто не аказваў ёй медыцынскай дапамогі. Знаходзячыся ў турме, яна таксама падвяргалася шматлікім псіхалагічным катаванням. той перыяд. Панішава прызналася, што яе абвінавачвалі пракуроры з Брэста, якія таксама з польскай меншасці.

Павел Латушка 2 чэрвеня падаў заяву на Аляксандра Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў беларускай улады ў пракуратуру Польшчы. Латушка заяўляе, што ўлады Беларусі рыхтуюць яго выкраданне з тэрыторыі ЕС. Экс-міністр лічыць важным праінфармаваць наглядны орган у Польшчы аб «пагрозах фізічнай ліквідацыі і планаваных злачынствах з боку Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Карпенкова, Івана Церцеля, Рыгора Азаронка, Алега Гайдукевіча і іншых чыноўнікаў і прапагандыстаў, накіраваных на арганізацыю ў тым ліку майго выкрадання ў Польшчы і незаконнага пазбаўлення волі ». Таксама Павел Латушка заявіў, што дзеянні ўсіх, хто плануе злачынныя дзеянні супраць грамадзян Беларусі, будуць пераследвацца па законе ў розных дзяржавах.

Міністр МЗС Макей: «Мы разглядаем магчымасць прыпынення ўзаемадзеяння з ЕС па пытаннях барацьбы з нелегальнай міграцыяй, аргзлачыннасцю, забеспячэння ядзернай бяспекі. Абмежаванні могуць закрануць палітычных фондаў, гуманітарных праграм, НВА краін ЕС, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

«Лукашэнка: мы спынялі наркотыкі і мігрантаў – цяпер будзеце самі іх ёсць і лавіць».

Кантрабанда цыгарэт, калі кожны тыдзень памежнікі Літвы і Польшчы лавілі партыі цыгарэт на мільёны долараў. Гэта – арганізаваная злачыннасць.Трэба мець мільёны долараў, каб у РБ закупіць тытунь. Трэба мець хаўрусьнікаў за мяжой, каб тытунь прынялі і прадалі. І вось цікава, што беларускія мытнікі чамусьці ня ловяць кантрабандыстаў, а іх хапаюць за мяжою.

Падобнае дзеецца і з нелегальнымі мігрантамі. Тут наагул фантастычныя сюжэты. Беларускія памежнікі хаваюць сляды нелегальнай міграцыі ў Літву: гэта зьнялі на відэа

«Там, дзе была затрыманая група нелегальных мігрантаў, неўзабаве пасля парушэння з'явіліся беларускія памежнікі, якія прыбралі сляды, каб схаваць факт перасячэння мяжы. Калі ўпаўнаважаная асоба паведаміла аб парушэнні і папрасіла прыехаць, каб зафіксаваць гэты факт, беларускія калегі адмовіліся гэта рабіць і не прызналі факту незаконнага перасячэння мяжы», – сказаў Любаеў.
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, «Мы ўжо пэўны час назіраем гэтую тэндэнцыю нелегальных мігрантаў у Літве. Калі параўнаць лічбы, якія ёсць цяпер, мы маем 189 нелегальных мігрантаў, якія нелегальна прыбылі зь Беларусі за апошні год. Гэтыя лічбы ўдвая большыя, чым летась за ўвесь год»,

Паводле яе, гэта вызначаюць геапалітычныя прычыны, аднак, як падкрэсліла Білатайце, да пераводу нелегальных мігрантаў праз мяжу між краінамі далучаюцца і беларускія памежнікі.

«З таго, што мы бачым і што мы спрабуем зразумець на нарадах, відавочна, што службовыя асобы з таго боку, магчыма, супрацоўнічаюць і ўдзельнічаюць у гэтым арганізаваным патоку нелегальных мігрантаў», – сказала Білатайце.

Міністарка адзначыла, што са Стамбулу і Багдаду чатыры разы на тыдзень адбываюцца рэйсы ў Менск, адкуль потым гэтыя людзі рухаюцца ў бок Літвы.

Як растлумачыў delfi.lt прэс-сакратар МУС Літвы, цана незаконнага пераводу чалавека праз мяжу дасягае 15 тысяч еўра, а сям’і – 30 тысяч.

Слухайце перадачу «Паміж радкоў» у далучаным гукавым файле!

Уладзімір Падгол