Гэтыя здарэнні не выпадковыя лічыць галоўны рэдактар газеты Polska Times. У аўторак расійскія ўлады завярнулі самалёт польскай авіякампаніі LOT, на борце якога знаходзіўся актывіст руху “Адкрытая Расія” Андрэй Півавараў. Яго затрыманне паказала, што метад «на самалёце» можа быць новым любімым спосабам дэманстрацыі сілы аўтакратаў.
Піваварава можна было затрымаць жа падчас пашпартнага кантролю або яшчэ па дарозе ў аэрапорт. Замест гэтага расійскія ўлады вырашылі паказаць сваю рашучасць і завярнуць машыну гатовую да палёту. Магчыма гэта робіцца для таго, каб паказаць, што забарона палётаў “Белавіі” не хвалюе Мінск і Маскву. Чарговай прычынай можа быць спроба паказаць, што ніякі ціск з мэтай спынення рэпрэсій супраць незалежных актывістаў не дзейнічае, а спроба іх узмацнення будзе адгукацца ўсё большым пераследам і рэпрэсіямі.
аев