Беларуская Служба

П.Усаў: Прысуд Бабарыку – лагічнае завяршэнне расправы над палітычнымі апанентамі

23.06.2021 15:48
Пракурор запрасіў для Віктара Бабарыкі 15 гадоў калоніі.
Аўдыё
  • Прысуд Бабарыку – лагічнае завяршэнне расправы над палітычнымі апанентамі
Павал Усаўradyjo.net

Экс-кандыдата ў прэзідэнты абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. Бабарыку віны не прызнаў.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што абвяшчэнне прысуду Бабарыку будзе лагічным завяршэннем расправы над палітычнымі апанентамі:

-Улады мэтанакіравана распраўляюцца з Бабарыкам, які быў адным з каталізатараў падзеяў у мінулым годзе. Гэта адна з апошніх палітычных фігур, якая атрымлівае прысуд. Закончыліся працэсы над асноўнымі лідарамі, якія ўдзельнічалі ў электаральнай рэвалюцыі – Ціханоўскі, Статкевіч, Севярынец, а прысуд Бабарыку павінен стаць лагічным завяршэннем расправы над палітычнымі апанентамі. Магчыма, тэрмін 15 гадоў мае яшчэ і іншае значэнне: гэта планка жадання Лукашэнкі ўтрымліваць уладу ў Беларусі. Гэта як максімум, мінімум – 10 год. Такім чынам сістэма завяршае цыкл супрацьстаяння з беларусамі.

У далучаным гукавым файле палітолаг каментуе санкцыі ЕС і словы Лукашэнкі, які прыраўняў адзіную Еўропу да нацысцкай Германіі.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка