Беларуская Служба

Лукашэнка зноў ездзіў да Пуціна, тэма перамоваў зноў невядомая

14.07.2021 13:35
Лукашэнка нават намякнуў, што без падтрымкі Расіі не змог бы ўтрымаць уладу.
Лукашэнка і ПуцінPAP/EPA/ALEXEI NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Аляксандр Лукашэнка дабіў свабодныя СМІ, запоўніў турмы сваімі праціўнікамі і паехаў да Уладзіміра Пуціна, каб паразмаўляць пра больш глыбокую інтэграцыю – піша «Rzeczpospolita» ў артыкуле «Прыгавораны да Расіі».

Лукашэнка здзівіў сваёй прысутнасцю ў Санкт-Пецярбургу нават журналістаў расійскіх дзяржаўных СМІ. Ён прыехаў туды ў аўторак раніцай з раней неанансаваным візітам, каб чарговы раз сустрэцца з Пуціным. З афіцыйных паведамленняў нельга зрабіць высновы, навошта на самой справе Лукашэнка прыляцеў у Расію. Ён паскардзіўся на Захад, які нібыта прымяняе тэрор у дачыненні да яго прыхільнікаў і супрацоўнікаў. Ён нават намякнуў, што без падтрымкі Расіі не змог бы ўтрымаць уладу.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін пераконваў, што ў абліччы ўведзеных Захадам санкцый беларуская эканоміка добра спраўляецца і рэалізоўвае абавязацельствы ў дачыненні да Масквы. Пуцін дадаў, што ключавой тэмай двухбаковых стасункаў з’яўляецца будова Саюзнай дзяржавы, як заўсёды не здраджваючы падрабязнасцяў.

Добра паінфармаваная крыніца газеты «Rzeczpospolita» ў Маскве цвердзіць, што дарожная мапа па інтэграцыі ўзгодненая на міжурадавым узроўні, але размовы захраслі на найважнейшых тэмах, якія вырашыць могуць толькі Пуцін і Лукашэнка падчас асабістай размовы. Інфарматар, нават пры поўнай ананімнасці, не хоча здрадзіць, чаго могуць тычыцца гэтыя самыя важныя пытанні.

Гэта ўжо чацвёртая асабістая сустрэча лідараў у гэтым годзе, пры гэтым яны амаль штотыдзень размаўляюць па тэлефоне – канстатуе «Rzeczpospolita».

ав