Літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абромавічус адправіліся з візітам у Ірак і Турцыю, каб правесці перамовы аб супрацоўніцтве ў стрыманні плыні нелегальнай міграцыі – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. З аэрапортаў гэтых краін мігрантаў вязуць у Мінск, дзе, пры падтрымцы беларускіх уладаў, яны перасякаюць зялёную мяжу з Літвой.
На інфармацыі літоўскага МЗС, каля 20% пасажыраў, якія ляцяць са Стамбула ў Мінск, гэта будучыя нелегальныя мігранты. Вільня пачала перамовы з Іракам ды Турцыяй у надзеі, што гэтыя дзве краіны перашкодзяць нелегалам у падарожжы ў Мінск або хаця б абмяжуюць колькасць рэйсаў у беларускую сталіцу.
У сваю чаргу літоўскі парламент прыняў спрэчны закон, які абмяжоўвае правы мігрантаў. Ён, у прыватнасці, дапускае дэпартацыю яшчэ падчас разгляду апеляцыі на негатыўнае рашэнне і падаўжае тэрмін утрымання мігранта ў закрытым цэнтры для ўцекачоў да шасці месяцаў.
Згодна расследаванню журналістаў вядома, што за кожнага нелегальнага мігранта беларуская дзяржава атрымлівае 3 тыс. долараў ЗША. Замежнікаў часта пераконваюць, што турагенцтвы афармляюць цалкам легальнае падарожжа ў краіну ЕС, хаця на самой справе гэта нелегальны пераход мяжы.
нг