X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшчы пагражае страта датацый ЕС

20.07.2021 15:14
Прычына - спрэчка Варшавы з кіраўніцтвам Еўрасаюза аб стане права і рэформе судовай сістэмы.
Аўдыё
  • Польшча не знайшла паразуменне з ЕС у справе судовай рэформы

Асноўная прычына спрэчкі – розная інтэрпрэтацыя сфер адказнасці ЕЗ ды дзяржаў-чальцоў. Улады Еўрасаюза абвінавачваюць Польшчу ў парушэнні дэмакратычных прынцыпаў пра рэформе судовай улады. Афіцыйная Варшава адказвае, што судовая сістэма не ёсць у кампетэнцыі ЕС.

У аўторак Еўрапейская камісія прэзентуе гадавы даклад аб стане права ў краінах ЕС. Напярэдадні віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента Катаріна Барлей выступіла з заклікам замарозіць выплату еўрапейскіх сродкаў для Польшчы ды Венгрыі. Прычына – пагаршэнне стану права. Урад Венгрыі правёў столькі змен у правілах функцыянавання рэжыму, што няма мовы пра дэмакратыю ў гэтай краіне, зазначыла дэпутатка.

У сваю чаргу польскі ўрад у ЕЗ крытыкуюць за рэфармаванне судовай сістэму нязгоднае са стандартамі Еўрасаюза. Ідзецца пра рашэнне Еўрапейскага суда юстыцыі, які прызнаў, што дзейнасць Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда парушае права ЕС і запатрабаваў ад Польшчы прыпыніць працу гэтай установы. Канстытуцыйны суд Польшчы вынес вердыкт, што права, на якім абапіраўся еўрапейскі суд парушае польскую канстытуцыю.

Старшыня Еўрапейскай Камісіі Уршуля фон дэр Ляен заявіла, што на пачатку восені пачнецца працэдура ўстрымання выплат еўрапейскіх сродкаў для Польшчы да Венгрыі.

Венгерскі ўрад адказаў на гэта дэкларацыяй не выхаду з ЕС і спадзевам адраджэнне правых сіл у краінах Еўрасаюза. Пра гэта распавёў старшыня венгерскага парламенту Ласла Кёвер.  

У сваю чаргу ў Польшчы звяртаюць увагу на тое, што прынцыпы арганізацыі судовай сістэмы ёсць выключанай прэрагатывай нацыянальных дзяржаў. Гэта не кампетэнцыя Еўрасаюза, заявіў прэсавы сакратар польскага ўраду Пётр Мёлер.

- Нас чакае ажыццяўленне шэрагу змен, што тычыцца працы судовай сістэмы. Зацягванне працэсаў у некаторых абшарах успрымаецца негатыўна ў грамадстве. Тут трэба шукаць вырашэнне, як прыспешыць разгляд спраў. Патрэбна інфарматызацыя ды лепшая арганізацыя судовай сістэмы. Гэта будзе аўтаномная рашэнне ў рамках рэформы, над якім будзе працаваць польскі парламент.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Польшча не збіраецца выходзіць з ЕС.

- Польшча не выйдзе з Еўрасаюзу, ніхто з ураду Польшчы адтуль не збіраецца сыходзіць. Еўрасаюз для нас – гэта натуральнае эканамічнае асяроддзе. У 2004-м годзе мы рашыліся далучыцца да ЕС не толькі з палітычных прычын, але і эканамічных таксама. Пакуль гэта ў нашых інтарэсах мы будзем заставацца ў ЕС. Няма размовы пра выхад, ёсць толькі заклікі апазіцыі.

Спрэчкі з Бруселем – гэта натуральная рэч, іх вядзе не толькі Варшава, але Берлін ды Парыж таксама, патлумачыла прафесар міжнароднага права Генавэфа Грабоўска.

- Незадаволеных у Еўропе шмат. У першую чаргу гэта Германія і Канстытуцыйны суд Германіі, які аспрэчыў вердыкт ЕСЮ. Падобная сітуацыя ў Францыі, дзе Дзяржаўны савет Францыі таксама вырашыў, што дзеянні органаў ЕС, у дадзеным выпадку ЕСЮ, выходзяць па-за яго кампетэнцыі. Вярхоўны суд Іспаніі зрабіў падобна. Не так даўно, у чэрвені, Канстытуцыйны суд Румыніі пастанавіў, дарэчы вельмі хутка, літаральна праз два тыдні пасля вынясення рашэння, што ЕСЮ зайшоў за далёка, разглядаючы пытанне, якое не ёсць у межах кампетэнцыі Еўрапейскага Саюза, а тычацца ўнутранага канстытуцыйнага ладу дзяржаў-чальцоў. У нас такая ж праблема ў Польшчы, калі мы хочам паказаць, якія кампетэнцыі мае Саюз і ў якія пытанні не варта ўмешвацца. Мы не пагаджаемся з тым, што Еўрапейская камісія прымушае некаторыя дзяржавы-сябры, у тым ліку Польшчу, паводзіць сябе пэўным чынам.

Польшча спрачаецца з кіраўніцтвам Еўрасаюза. Улады ЕС абвінавачваюць Польшчу ў парушэнні дэмакратычных прынцыпаў пра рэформе судовай улады. Афіцыйная Варшава адказвае, што судовая сістэма не ёсць у кампетэнцыі ЕС.

Юры Ліхтаровіч