Беларуская Служба

Згода на «Паўночны паток 2» дае Расіі магчымасці дэстабілізаваць рэгіён, які мае вырашальнае значэнне для НАТА

23.07.2021 12:36
Перакананы аб гэтым прэс-сакратар Міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
Stanisław Żaryn
Stanisław ŻarynPAP/Mateusz Marek

Згода на завяршэнне і эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток-2» з Расіі ў Германію па дне Балтыйскага мора дае Расіі магчымасць дэстабілізаваць рэгіён, які мае вырашальнае значэнне для бяспекі НАТА, перакананы прэс-сакратар Міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын для Польскага агенцства друку, а гутарку распаўсюджваюць іншыя сайты.

«Тое, што зараз трэба НАТА, – гэта адназначнае і рашучае блакаванне расійскай агрэсіі супраць Захаду. Будаўніцтва »Паўночнага патоку-2« ідзе дакладна ў адваротным кірунку», – ацаніў ён.

Жарын нагадаў, што ў мінулым Расія неаднаразова выкарыстоўвала энергарэсурсы для шантажу і агрэсіўных палітычных дзеянняў, у тым ліку супраць Украіны.

«Дагэтуль тое, ці Расія заслугоўвае даверу як краіна, як пастаўшчык газу спажыўцам у Заходняй Еўропе, ацэньвалася паводле расійска-украінскіх зносін. Гэта было адным з фактараў, які абмяжоўваў агрэсію Крамля ў дачыненні да Украіны. Разам з запускам »Паўночнага патоку-2« Масква атрымае новы шлях для паставак з Расіі на Захад, што дасць Крамлю вялікія магчымасці дэстабілізацыі Украіны», – папярэджвае Станіслаў Жарын.

Завяршэнне газаправода дасць дадатковыя магчымасці ўздзейнічаць на Украіну, але і на краіны НАТА, ацаніў ён.

«Ужо відавочна, што дзеянні Расіі дэстабілізуюць і разбураюць супольнасць заходніх краін. Будаўніцтва »Паўночнага патоку-2« выкарыстоўваецца Крамлём для распальвання канфліктаў паміж еўрапейскімі краінамі. Гэта частка пастаяннай расійскай тактыкі, стратэгічная мэта якой – паралізаваць магчымасці супрацоўніцтва ў рамках НАТА або ЕЗ», – адзначыў прэс-сакратар міністра Каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын для Польскага агенцтва друку, а гутарку перадрукоўваюць іншыя сайты.

яс