Беларуская Служба

Палітолаг: Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў

25.08.2021 20:22
Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі.
Аўдыё
  • Кампанія пад назвай «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў
Павал Усаўradyjo.net

Гарачай тэмай апошніх дзён з'яўляюцца мігранты, якіх беларускія сілавікі завозяць да польскай мяжы. 

«Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў. Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі», – кажа палітолаг Павал Усаў.

- Так званая схема «Шлюз» была распрацаваная яшчэ ў 2011-12 гг. у адказ на санкцыі, якія былі ўведзены супраць Беларусі ў 2010 г. Непасрэдна з выпрацоўкай схемы транзіту нелегальных мігрантаў займаўся сённяшні кіраўнік КДБ Іван Церцель. У той час ён курыраваў спецадзінкі памежнай службы АСАМ (гэта спецназ памежных войскаў). Расследаванне BYPOL даказвае, што Церцель меў непасрэднае дачыненне і кантакты з расійскай службай ФСБ, якая дапамагала ў рэалізацыі транзіту нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Расіі на тэрыторыю Расіі. Беларускі бок павялічваў рызыкі нелегальнай міграцыі, каб такім чынам змусіць Еўропу да пэўных саступак, а таксама да фінансавання дзейнасць памежных службаў Беларусі. У пэўным сэнсе гэта мела эфект і фінансавы і для інфраструктуры. У выніку пасля крызісу 2020 году і санкцыя схема «Шлюз» мае працяг.

Павал Усаў пракаментаваў таксама вынік расследавання фонду BYPOL наконт таго, што Віктар Шэйман, які доўгі час узначальваў Кіраванне справамі прэзідэнта, стварае прыватную ваенную кампанію – новы эскадрон смерці дыктатара.

Таксама заяву беларускага пасла ў Таджыкістане Алега Іванова што:

«Заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай. Гэта проста дэманізацыя руху». Адзначым, што «Талібан» прызнаны тэрарыстычным і экстрэмісцкім у дзяржавах-членах АДКБ, куды ўваходзіць і Беларусь.

І яшчэ адзін факт:

Kіраўніцтва справамі прэзідэнта гатова выдаткаваць амаль мільён рублёў на тры нямецкія аўто. На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар Кіраўніцтва справамі прэзідэнта на пакупку трох аўтамабіляў Audi A8. Агульны кошт – 900 тысяч рублёў, гэта каля 360 тысяч долараў.

яс

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка