Гісторык і палітолаг з Ваеннай акадэміі ў Лісабоне прафесар Антоніа Хасэ Тэла лічыць, што польскі ўрад павінен прадставіць ураду ФРГ запыт аб рэпарацыях за разбурэнне краіны ў перыяд Другой сусветнай вайны, пішуць на партале dzije.pl. «Такі вывад быў бы ў маральным дачыненні цалкам апраўданы», – падкрэсліў ён.
Адзін з вядучых знаўцаў праблем Другой сусветнай вайны у Партугаліі назваў пытанне аб кампенсацыі шкоды, нанесенай польскаму боку гітлераўскай Нямеччынай, важным, якое заслугоўвае хуткага рашэння.
Аўтар кнігі «Нейтралітэт Партугаліі і нацысцкае золата» прафесар Тэла асцерагаецца, што поўнае пакрыццё шкоды, нанесенае Германіяй польскаму народу сёння будзе малаверагодным. «Ваенныя разбурэнні Польшчы настолькі велізарныя, што, поўная кампенсацыя стратаў была бы адлюстравана ў каласальнай суме. Напрыклад, дзясяткі тысяч разбураных падчас вайны будынкаў у самой толькт Варшаве – гэта гіганцкія па сваім кошце страты», – сказаў прафесар Тэла. Ён таксама звярнуў увагу на немагчымыя да падлікаў у фінансавым вымярэнні страты польскага насельніцтва.
Выкладчык Ваеннай акадэміі ў Лісабоне лічыць, што Берлін можа паспрабаваць спасылацца на вынікі пасляваенных перамоваў ПНР, СССР і Нямеччыны. Паводле якіх, Польшча ўжо атрымала рэпарацыі. Гісторык звяртае ўвагу на перасцярогі Нямеччыны аб тым, што магчымая выплата Варшаве кампенсацый выкліча патрабаванні ваенных рэпарацыяў з боку іншых дзяржаў.
«Гэтае пытанне далікатнае яшчэ і таму, што Польская Рэспубліка ў верасні 1939 года падвергнулася нападу не толькі Нямеччыны, але і СССР», – дадаў Тэла падчас размовы з парталам dzije.pl
«У любым выпадку польскі ўрад павінен заняцца гэтай тэмай, бо яна паставіць Нямеччыну ў абарончую пазіцыю і палегчыць іншыя перамовы паміж Варшавай і Берлінам, якія праводзяцца ў цяперашні час. Я не думаю, што гэтае пытанне пашкодзіць будучым польска-нямецкім адносінам. Наадварот, хутчэй іх палепшыць», – такое меркаванне выказаў партугальскі гісторык прафесар Антоніа Хасэ Тэла ў размове з парталам dzije.pl.
эж