Беларуская Служба

Кіраўнік Еўрапарламента: Перамовы з талібамі неабходныя

04.09.2021 15:21
Ён перасцярог перад прыняццем ініцыятыў, якія не ўзгоднены на еўрапейскім узроўні.
АфганістанPAP/EPA/STRINGER

Старшыня Еўрапейскага парламента Дэвід Сасолі выказаўся за дыялог з афганскімі талібамі па пытаннях бежанцаў. Ён перасцярог перад прыняццем ініцыятыў, якія не ўзгоднены на еўрапейскім узроўні, піша партал niezalezna.pl.

У інтэрв'ю рымскаму штодзённіку La Republica, апублікаваным у пятніцу, кіраўнік Еўрапарламента сказаў: «Мы павінны зразумець, куды новыя кіраўнікі хочуць прывесці Афганістан». На яго думку, адсутнасць каардынацыі дзеянняў у ЕС стала б «стратэгічнай памылкай».

«Я хацеў бы, каб кожная ініцыятыва асобных дзяржаў была ўзгоднена на еўрапейскім узроўні», – адказаў Сасолі на пытанне італьянскай газеты аб закліку Талібану прызнаць іх урад. Аднак ён не выключыў магчымасці абмеркавання з імі адкрыцця гуманітарных калідораў для бежанцаў.

«Для дыялогу патрэбны два бакі. Калі такія сігналы паступяць ад новых афганскіх уладаў, мы не адступім. Калі мы хочам стварыць гуманітарныя калідоры, нам патрэбна згода новага ўрада ў Кабуле«, – сказаў кіраўнік ЕП. »Мы больш не ў Афганістане«, – нагадаў ён.

Адначасова старшыня Еўрапарламента ацаніў: »Калі гаворка ідзе пра гуманітарны крызіс, мы не можам сказаць, што з ім павінны змагацца толькі суседнія краіны«. На яго думку, адной з высноў падзей у Афганістане павінна стаць умацаванне еўрапейскай абароны і хуткага рэагавання.

ав