Беларуская Служба

Бліскучыя апошнія прамовы Марыі і Максіма публіка не пачуе

07.09.2021 12:52
Па словах Надзеі Знак, яны краналі да слёз і выклікалі дрыжыкі.
PAPEPARamil Nasibulin  BELTA HANDOUT HANDOUT
PAP/EPA/Ramil Nasibulin / BELTA HANDOUT HANDOUTPAP/EPA/Ramil Nasibulin / BELTA HANDOUT HANDOUT

Прыгавор Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай будзе абскарджвацца, адзначылі адвакаты асуджаных на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ўчора вечарам. Яны лічаць прысуды незаконнымі. Марыю Калеснікаву прыгаварылі да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Максіма Знака – да 10 гадоў узмоцненага рэжыму.

Іх абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі, загавары з мэтаю захопу ўлады і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім.

Падрабязнасці працэсу публічнасць даведацца не можа. У адвакатаў узятая пажыццёвая падпіска аб неразгалошванні. Бліскучыя апошнія прамовы Марыі і Максіма публіка не пачуе. Па словах Надзеі Знак, яны краналі да слёз і выклікалі дрыжыкі.

Адвакатка, прыватна жонка Максіма Знака Надзея Знак адзначыла, што яны будуць абскарджваць прысуд.

-Лічым вынесены прыгавор незаконным, беспадстаўным і несправядлівым. Судом былі дапушчаны таксама і працэсуальныя парушэнні, няправільна прымененае крымінальнае заканадаўства. Гэта толькі пачатак. Скарга будзе пададзена ў вызначаным тэрміне, будзе разглядацца апеляцыя, пасля чаго можна абмяркоўваць вынікі працэса.

Бацька Максіма Знака Аляксандр адзначыў, што ў цяперашняй прававой сістэме праца адвакатаў з самага пачатку прадвызначая: усё што б не зрабіў адвакат, прыгаворана да паразы.

-У сваіх лістах Максіму я неаднойчы прапанаваў яму адмовіцца ад удзелу ў працэсе і весці сябе як чалавек, які не прызнае судовую сістэму. Ён усё ж вырашыў выкарыстоўваць усе законныя метады да канца. Паводле мяне, не варта аналізаваць, ці працэс быў правільным, ці няправільным. У праграмнай прамове аднаго з кіраўнікоў прагучала: цяпер такі час, што нам не да законаў. І вось Крымінальны кодэкс змешчаны ў гэтых трох словах: не да законаў. Усё чакана, усё зразумела. Цяпер задача размеркаваць сілы прыгавораных і нашую дапамогу так, каб яны маглі без шкоды для здароўя вытрымаць тэрмін, які ім прыйдзецца адсядзець.

На адкрытае абвяшчэнне прысуду змагла патрапіць лічаная колькасць чалавек – самыя блізкія сваякі. Астатнія, хто прыйшоў пад будынак суду, а гэта прыкладна 100 чалавек, не змясціліся ў залю, бо туды загадзя, яшчэ перад сваякамі, паявіліся невядомыя людзі ў масках. Па словах бацькі Марыі Калеснікавай, Аляксандра, на першы погляд 50-70 чалавек.

Аляксандр Калеснікаў на судзе пабачыў не злачынцаў, а свабодных людзей, якія адчуваюць сябе невінаватымі.

-Сваім стаўленнем да спектакля, які разыгрываўся, яны паказалі ўсю ілжывасць, няправільнасць. Гэта адчувалася не толькі ў іх міміцы, але і ў іх паводзінах. Я не заўважыў у іх дэпрэсіі. Гэта сапраўды людзі, якія ведаюць, што яны невіноўныя, гатовыя адстойваць свае правы надалей.

Бацькі Максіма і Марыі адзначылі, што іх дзеці былі гатовыя да высокіх прысудаў. Больш чым за сябе, яны хваляваліся за сваіх родных. Настрой у асуджаных застаўся нязменна пазітыўны.

Пад канец працэсу да Марыі Калеснікавай прыйшоў ліст з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні, падпісаны Юрыем Васкрасенскім. Марыя не адказала на ліст і прасіць аб памілаванні не збіраецца. Максім Знак таксама адмоўна адносіцца да такой прапановы.

ав