Беларуская Служба

Павал Усаў: Дыктатуры разумеюць толькі пазіцыю сілы

17.11.2021 12:39
Якую ролю адыгрывае Расія ў міграцыйным крызісе на межах ЕЗ? На колькі самастойным з’яўляецца Лукашэнка?
Аўдыё
  • Павал Усаў: Дыктатуры разумеюць толькі пазіцыю сілы
Павал Усаўradyjo.net

Ці ЕС пойдзе на саступкі? Чаму Мэркель пазваніла Лукашэнку? На гэтыя пытанні ў перадачы Палітычнае люстэрка адказвае палітолаг Павал Усаў.

Яго асноўныя тэзісы:

-Міграцыйны крызіс на беларуска-польская мяжы ўпісваецца ў сітуацыю, якая склалася на заходняй мяжы РФ: расійскія войскі на ўкраінскай мяжы. Існуе верагоднасць канфлікту. Сітуацыя на беларуская мяжы – элемент дзеяння Расіі ў дачыненні да Захаду.
-Лукашэнка з’яўляецца хутчэй інтрументам знешняй палітыкі Расіі, хоць і спрабуе выгандляваць суступкі з боку ЕС.
-Размова з Меркель сведчыць, што ЕС шукае хуткага механізму для вырашэння праблемы, не разумеючы прычын крызісу.
-На дадзеным этапе праграма мінімум беларускага рэжыму выкананая: адбыўся пералом у маральным падыходзе да Беларусі. Лукашэнка ўспрымаецца як вымушанае зло, з якім трэба размаўляць.
-Другім крокам будзе шантаж Еўропы, каб заблакаваць наступны пакет санкцый.
-Як толькі санкцыі будуць прыняты, то штурм мяжы пачнецца з новай сілай.
-Штурм ужо не з’яўляецца штурмам мігрантаў, а правакацыяй беларускіх спецсілаў.
-Лукашэнка будзе патрабаваць фінансавай кампенсацыі.
-ЕС гатовы пайсці на перамовы. Гэта разумее Лукашэнка і Макей.
-Еўропа павінна разумець, што Лукашэнка не спыніцца. Толькі моцная пазіцыя ЕС, канцэнтрацыя войскаў НАТА на мяжы, ціск на Расію, на рэжым Лукашэнкі могуць прывесці да змен у лепшы бок. Гэта псіхалогія дыктатараў. Яны баяцца праяўлення моцы.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка