X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Салдаты і афіцэр інжынерных войск Узброеных сіл Эстоніі пачалі службу на польска-беларускай мяжы

25.11.2021 14:00
Каля 100 салдат і афіцэраў эстонскай арміі прыбыло ў Польшчу на падставе рашэння міністра абароны Эстоніі Кале Лаанета і па просьбе польскага боку.
   -    .  2021
Эстонскі салдат на беларуска-польскай мяжы падчас міграцыйнага крызісу. Лістапад 2021 года фота: pildid.mil.ee

Салдаты і афіцэр інжынерных войск Узброеных сіл Эстоніі пачалі службу на польска-беларускай мяжы, інфармуе вайсковы партал Defence24.pl. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак паведаміў, што задачай эстонцаў будзе рамантаванне памежных умацаванняў і ўтрымліванне ў адпаведным стане дарог і шляхоў уздоўж мяжы.

Каля 100 салдат і афіцэраў эстонскай арміі прыбыло ў Польшчу на падставе рашэння міністра абароны Эстоніі Кале Лаанета і па просьбе польскага боку. У склад атраду ўваходзяць, у прыватнасці, сапёры, у тым ліку рэзервісты, а таксама некалькі чалавек ваеннай паліцыі. Акрамя таго, эстонцы прывезлі з сабой дроны, пры дапамозе якіх вядзецца назіранне з паветра за беларуска-польскай мяжой.

Палякам у ахове і ўмацаванні мяжы дапамагае таксама рота брытанскіх ваеннаслужачых. Дапамогу запрапанавала таксама Чэхія – адпаведны ліст прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе накіраваў прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман. Прага гатовая накіраваць на польска-беларускую мяжу сваіх паліцэйскіх, паведамляе партал Defence24.pl.

вс