Беларуская Служба

Дзярждэпартамент ЗША заклікае не весціся на падман дэзынфармацыі Масквы

14.01.2022 14:22
Вашынгтон перш за ўсё павінен бачыць прагрэс у кантактах з Расіяй, а гэта можа адбыцца толькі ў выпадку дээскалацыі напружанасці.
Mateusz Piotrowski:Rosja może zdecydować się na jakąś prowokację.
Mateusz Piotrowski: Rosja może zdecydować się na jakąś prowokację.Forum/ Aleksiej Witwicki

Выданне BiznesAlert.pl піша пра Расію. «Нікога не павінна здзіўляць, калі Расія будзе распаўсюджваць ілжывую інфармацыю аб перамовах з ЗША і абяцаннях, якіх ЗША не давалі. Мы заклікаем усіх не ісці на падман пастаяннай дэзынфармацыі Масквы», – прыводзіць выданне словы прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Нэда Прайса (Ned Price). Ён сказаў, што ЗША і іх саюзнікі па НАТА абмяркоўваюць урокі, якія яны вынеслі з перамоваў з Расіяй у Жэневе і Бруселі на гэтым тыдні, каб вызначыць, як лепш весці дыялог з Крамлём па Украіне.

Аднак Прайс пры гэтым даў зразумець, што хоць дыялог і дыпламатыя важныя, Вашынгтон перш за ўсё павінен бачыць прагрэс у кантактах з Расіяй, а гэта можа адбыцца толькі ў выпадку дээскалацыі напружанасці. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пакуль ніякіх прыкмет такой дээскалацыі не было, і нават ёсць прыкметы таго, што Расія ідзе «у адваротным кірунку».

Раней намеснік кіраўніка дыпламатыі ЗША Уэнды Шэрман (Wendy Sherman) пасля завяршэння пасяджэння Рады НАТА-Расія ў Бруселі абвясціла, што ЗША і саюзнікі па НАТА сумесна адхілілі асноўныя прапановы Расіі ў сферы бяспекі. Адказваючы на пытанне, ці выпрацавалі ЗША і Германія адзіную пазіцыю адносна будучыні газаправода «Паўночны паток-2» у выпадку нападзення Расіі на Украіну, Шэрман адказала: «Паўночны паток-2» – гэта расійскі геапалітычны праект (...). На дадзены момант газ па ім не ідзе, а нямецкае ведамства прыпыніла працэс сертыфікацыі. Цяжка чакаць, што газ будзе паступаць па газаправодзе, калі Расія ўзновіць агрэсію супраць Украіны».

BiznesAlert.pl