Беларуская Служба

Падзеі тыдня: Лукашэнка захварэў, але маскі не апрануў

15.01.2022 10:00
Лукашэнка прызнаў, што ён хворы на кавід, але пры гэтым ён уручаў прэміі і ў дадатак раздаваў свае каранавірусы.
Аўдыё
 .
Аляксандр Лукашэнка. Ілюстрацыйны здымакфота: Drop of Light/shutterstock

Лукашэнка прызнаў, што ён хворы на кавід, але пры гэтым ён раздаваў прэміі і ў дадатак раздаваў свае каранавірусы. У. Пуцін папярэдзіў РФ пра новую хвалю каранавірусу, у Кітаі закрываюць гарады з больш чым 12-мільённым насельніцтвам, калі знойдуць некалькі хворых на ковід. Жыхарам забараняюць выходзіць з дому, кватэр. Ды і ў РБ павальна дзясяткамі хварэць хакеісты, адмяняюць гульні ў РБ і КХЛ. А на сцэне, у зале хворы на кавід дыктатар заражае сваім вірусам дыпламантаў у дадатак да прэміі. На сайце БЕЛТА і прэзідэнта вы гэтых слоў не знойдзеце, а калі адкрыеце інтэрнэт-старонку АНТ і выступ Лукашэнкі, то гэта ўбачыце і пачуеце на 4-й мінуце 58 секунда, як ён хрыплым голасам кажа, што «пацвярджэннем таму, як мы спраўляемся з кавіднай пнеўманіяй. На маім прыкладзе вы бачыце сёння». У зале тысячы людзей сядзелі без масак.


Сярод «турыстаў» на мяжы з Польшчай у лагістычным цэнтры знаходзяцца каля 100 тэрарыстаў. Інфармацыю шырока распаўсюдзілі СМІ РФ, яны спасылаліся на дыпламатаў Ірану.


БЕЛТА з гонарам друкуе фотаздымак Лукашэнкі, які сядзіць у белай кашулі з надпісам на грудзях «Раздзявайся і работай». З чым атаясамліваецца такі надпіс? У Квантунскай арміі з палонных кітаянак былі сфармаваныя дружыны прастытутак, публічныя дамы для абслугоўвання ніжніх чыноў Квантунскай арміі. Дзяўчынкі прапускалі праз сябе па 70 заклапочаных самураяў у дзень, хутка паміралі. Але лозунгам гэтых бедалагаў, які быў напісаны над кожным ложкам, дзе адбываліся акты. І ён быў напісаны яшчэ і на хустках у кожнай з гэтых прастытутак. І лозунг літаральна абвяшчаў: «Распранайся і працуй».

Гэтыя словы – наогул інтэрнацыянальны кліч усіх пакутуючых прастытутак. І ў публічных дамах Луізіаны, у Кентукі ў тыя дні, калі гналі статкі і з'яўлялася вельмі шмат каўбояў з грашыма, усюды ўзнікалі рэкламныя плакаты, на якіх было напісана: «Мы не пытаемся, як цябе клічуць, мы не пытаемся, колькі ў цябе долараў і сіл. Наш лозунг: Распранайся і працуй! (Твае мілыя шлюшкі)». І нейкая выява цёткі ў панчохах. Зразумела, што гэта вельмі даходлівая рэклама. Пра гэта распавёў у сваім інтэрвʼю на «Рэха Масквы» Няўзораў.

А калі ўлічыць крылатую фразу Лукашэнкі на ўсю Беларусь пра тое, што рабіць калі жанчына пакахала іншага? Тады ён сказаў, што мы нікому пояс вернасці вешаць не будзем. Хай жанчыны робяць што хочуць, галоўнае, што мы іх прадаваць не дазволім.


Пуцін абмеркаваў з Мазепіным перспектывы продажу калійных угнаенняў з Уралкалія. І хаця Пяскоў заявіў, што з-за санкцыяў РФ не пакіне РБ, падобна на тое, што РФ хоча заняць нішу на сусветным рынку, якую можа страціць Салігорск.

Гэтыя ды іншыя навіны тыдня ў аглядзе Уладзіміра Падгола ў гукавым файле