Беларуская Служба

Расійскія караблі будуць удзельнічаць у вучэннях у Чорным моры

10.02.2022 14:30
У Чорным моры пройдуць вучэнні з удзелам ваенна-марскіх тактычных груп Чарнаморскага флоту.
Аўдыё

Адным з этапаў вучэнняў павінна стаць «баявая падрыхтоўка тральшчыкаў Чарнаморскага флоту, якія будуць выконваць задачы ў галіне забеспячэння планавых тактычных вучэнняў марскіх груповак Чарнаморскага флоту».

Раней Чарнаморскі флот паведамляў, што шэсць дэсантных караблёў Паўночнага і Балтыйскага флотаў Расіі дайшлі да порта Севастопаль праз Міжземнае мора і Басфор і Дарданелы. Дэсантныя караблі, якія знаходзяцца ў порце Севастопаля, таксама прымуць удзел у вучэннях у акваторыі Чорнага мора.

Агулам 140 расійскіх караблёў і больш за 10 тысяч салдат і маракоў павінны прыняць удзел у серыі вучэнняў расійскага флоту ў розных водах, піша Rzeczpospolita.

Вучэнні ў Чорным моры, дзе знаходзіцца і акупаваны Расіяй украінскі Крым, праходзяць у час высокай напружанасці вакол Украіны. Захад занепакоены тым, што Расія рыхтуе ваеннае ўварванне ва Украіну, Масква адмаўляе гэта.

вх