Беларуская Служба

Die Welt: прыйшоў час паглядзець на Расію з польскага пункту гледзішча

10.02.2022 17:40
Берлін не ўспрымае сур'ёзна заклапочанасць Польшчы і краін Балтыі пагрозамі з боку Расіі. Гэта памылка, мяркуе нямецкае выданне Die Welt.
Większość respondentów w Unii spodziewa się w tym roku rosyjskiej inwazji  informuje w środę Rzeczpospolita.
Większość respondentów w Unii spodziewa się w tym roku rosyjskiej inwazji – informuje w środę "Rzeczpospolita”.ID1974/ Shutterstock

Нямецкі штодзённік піша, што Германія павінна глядзець на Расію і яе канфлікт з Украінай з польскага пункту гледжання.

Журналіст Die Welt Філіп Фрыц нагадвае, што Збігнеў Бжэзінскі, амерыканскі палітолаг, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч польскга паходжання (памёр у 2017 годзе), заўсёды лічыў Украіну краінай ключавога значэнне ў сусветнай палітыцы і звязваў з ёй статус Расіі, архітэктуру бяспекі Еўропы і ролю ЗША як сусветнай дзяржавы.

Журналіст прыводзіць меркаванне Бжэзінскага, што «без Украіны Расія больш не Еўразійская імперыя».

«Менавіта гэты сказ тлумачыць маштабы эскалацыі канфлікту паміж Расеяй і Украінай. Размова ідзе не толькі пра незалежнасць Украіны, але і пра тое, як можна будзе гарантаваць бяспеку ў Еўропе ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі і, што яшчэ больш важна, які парадак будзе панаваць на старым кантыненце і які ўплыў на яго будзе аказваць Масква», – падкрэслівае журналіст Філіп Фрыц.

Ён піша, што гэта зразумелі як у Расіі, Украіне, так і ў ЗША. Але не зразумелі – «у краіне, якая, паводле Бжэзінскага, задала тон развіццю кантынента пасля распаду Савецкага Саюзу: у Нямеччыне».

«Ніколі федэральны ўрад Германіі не пакрыўдзіў столькі партнёраў за такі кароткі час. Памылковыя сігналы вядучых сацыял-дэмакратаў, абвінавачванне ў «бразганні шаблямі» супраць Кіева з боку расійскага энергетычнага лобі і былога канцлера Герхарда Шродэра, адмова Берліна пастаўляць зброю Украіне і нават блакада паставак з Эстоніі моцна падарвалі давер да нямецкай палітыкі – асабліва ў краінах-партнёрах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Якія ў сувязі з будаўніцтвам нямецка-расійскага газаправода «Паўночны паток-2» даўно папярэджвалі, што Расія можа ператварыць свае рэсурсныя энергетычныя запасы ў зброю супраць Еўропы», – піша нямецкі журналіст.

«Мусіць быць ясна, што не патрэбна вялікая вайна, каб аказваць працяглы ціск на ўсходніх еўрапейцаў. Пагрозы Расіі ўжо маюць разбуральныя эканамічныя наступствы ва Украіне», – піша Фрыц. Гандаль і бяспека ідуць рука аб руку. На яго думку, каб Цэнтральная і Усходняя Еўропа былі стабільныя, гэта павінна адпавядаць галоўным інтарэсам Германіі, гандлёвай дзяржавы.

«Прыйшоў час прадставіць Крамлю патрабаванні, якія выходзяць за межы Украіны», – піша ён. На яго думку, Берлін павінен папрасіць Маскву спыніць падтрымку «рэжыму катаванняў» у Беларусі і выйсці з Сірыі.

«Але спачатку федэральны ўрад павінен зразумець, што такое Украіна», – дадае Фрыц.
На ягоную думку, казаць пра пагрозу «вайны ў цэнтры Еўропы» памылкова, бо Украіна больш падыходзіць пад тэрмін украінска-амэрыканскага гісторыка Сяргея Плочага, які назваў гэтую краіну «варотамі ў Еўропу».

«Берліну было б добра прыняць польскі пункт гледжання на расійска-ўкраінскі канфлікт. Польскія палітыкі маюць рацыю, калі нервова рэагуюць на варожыя жэсты Расіі, бо ў Варшаве разумеюць, што расейскі кантроль над паласой сушы ад Чорнага мора да Балтыйскага рэгіёну заўсёды гарантаваў Маскве ўплыў на еўрапейскую палітыку.

Паводле Deutsche Welle / вх