Беларуская Служба

Хто каму больш патрэбны: Пуцін – Лукашэнку, ці Лукашэнка – Пуціну?

12.04.2022 11:02
Гэтыя дзве сістэмы моцна інтэграваныя адна ў адну, – кажа палітолаг Павал Усаў.
Rosyjski prezydent Władimir Putin i białoruski prezydent Aleksander Łukaszenka
Rosyjski prezydent Władimir Putin i białoruski prezydent Aleksander Łukaszenka Mikhail Metzel/PAP

Лукашэнка, па-сутнасці, не будзе ў стане выжыць без падтрымкі Расіі як эканамічнай так і палітычнай, тым больш, што краіна знаходзіцца на мяжы дэфолта. З іншага боку Беларусь для Расіі не толькі стратэгічны плацдарм, бо краіна шырока выкарыстоўваецца як база для расійскіх войскаў. І хаця частка войска выведзена, то Беларусь будзе заставацца пад сталым стратэгічным кантролем Расіі. А з іншага боку, Беларусь будзе неабходна для таго, каб кампенсаваць тыя геапалітычныя страты, якія Расія атрымала і атрымае падчас беспаспяховай вайны ва Украіне. Я думаю, што зараз акрамя ўмоўнапалітычных інтэграцыйных пытанняў будзе таксама абмяркоўвацца правядзенне вялікага сумеснага свята 9 мая, каб гэта адбылося пампезна з непасрэдным удзелам Лукашэнкі, бо наўрад ці хто з постсавецкіх краінаў паедзе ў Маскву.

Гэтыя два рэжымы знайшліся ў татальнай ізаляцыі, гэта два дэструктыўныя рэжымы, якія будуць вырашаць пытанне далейшага суіснавання і існавання ў межах сумеснай дзяржавы. Я не выключаю да 9 мая пашырэння Саюзнай дзяржавы шляхам уключэння недарэспублікаў ЛРН/ДНР, магчыма, будзе яшчэ абвешчана «херсонская рэспубліка». Яшчэ іншыя тэрытарыяльныя абрубкі як Прыднястроўе, Паўднёвая Асеція і Абхазія могуць быць уключаны ў так званы «вялікі новы саюз».

Пасля спынення грузаперавозак узнікае пытанне як утрымаць і куды перанакіроўваць увесь лагістычны маршрут. Беларусь доўгі час карысталася з транзіту перавозак перш за ўсё з Кітая. Гэта была частка вялікага новага шоўкавага шляху, а Кітай зараз пераарыентаваўся на марскія шляхі, што даволі моцна б'е і па Расіі. Сёння ключовае пытанне для гэтых ізаляваных тэрыторыяў: як выжыць і не дапусціць крытычнага спаду сацыяльнага і эканамічнага ўзроўню жыцця.

Для Пуціна, каб утрымацца пры ўладзе неабходныя геапалітычныя перамогі. А гэта можа даць стварэнне адзінага геапалітычнага арганізму. Сёння ўжо не вядзецца размова пра нейкія эканамічныя страты ад далейшай інтэграцыі. Зараз гаворка вядзецца пра палітычнае выжыванне. А ўмовай для палітычнага выжывання Пуціна зʼяўляецца пашырэнне імперыі перш за ўсё за кошт Беларусі.

яс