Беларуская Служба

Генерал Кукула: Вайна ва Украіне паказала, наколькі памылкова было бязмежна давяраць матэматычным мадэлям

25.04.2022 12:12
Паводле камандуючага войскамі тэрытарыяльнай абароны, вайна ва Украіне прымушае да пераацэнкі канцэпцыі абароны краіны.
Wchodzi w życie część przepisów ustawy o obronie ojczyzny
Wchodzi w życie część przepisów ustawy o obronie ojczyznyTT/@terytorialsi

«Абарончя вайна ва Украіне ўжо сёння даказала, наколькі памылкова было бязмежна давяраць матэматычным мадэлям, якія падлічваюць патэнцыял бакоў і прагназуюць ход канфлікту шляхам камп'ютарных мадэляваннях. З такіх агульных аналізаў нараджаюцца тэзісы аб трохдзённай вайне», – кажа ў інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna камандуючы войскамі тэрытарыяльнай абароны генерал Веслаў Кукула.

Пры гэтым ён дадаў, што ў Польшчы «ў значнай ступені» ўдалося прадугледзець, якім чынам Расійская Федэрацыя будзе весці вайну. Такім чынам мэты стварэння войскаў тэрытарыяльнай абароны, аказаліся слушнымі.

«Гэты тып фарміравання разам з аператыўнымі войскамі, можа эфектыўна спыняць і знішчыць войскі праціўніка», – заявіў генерал. На пытанне, ці будзе ў войскаў тэрытарыяльнай абароны свая артылерыя, генерал прызнаў, што вядзецца распрацоўка канцэпцыі па гэтай справе.

Другая, больш стратэгічная выснова з вайны ва Украіне, гэта, паводле генерала, пазітыўная праверка агульнай абароны як мадэлі абароны дзяржавы і ролі, якую ў гэтай мадэлі выконвае тэрытарыяльная абарона. Трэцяя справа, гэта паводле вайскоўца, неабходнасць развіцця тэрытарыяльнай абароназдольнасці для падтрымкі самаабароны мясцовых супольнасцяў на часова страчаных тэрыторыях.

«У кожнага жаўнера мае свае задачы. Каб наносіць эфектыўныя артылерыйскія ўдары, неабходна, напрыклад, мець добрыя сістэмы выведкі або абмену дадзенымі ў рэжыме рэальнага часу», – сказаў генерал Кукула. Пры гэтым ён адзначыў, што рухавіком «усёй гэтай тэхнікі павінна быць воля барацьбы і вера ў перамогу», заявіў генерал у размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna.

аз