Беларуская Служба

Гістарычны закон Байдэна. ЗША выдаткуюць сотні мільярдаў на клімат

17.08.2022 16:54
Закон прадугледжваеі 369 мільярдаў долараў выдаткаў на працягу 10 гадоў – у асноўным у выглядзе падатковых ільгот – на такія інвестыцыі, як аднаўляльныя крыніцы энергіі і г.д.
Joe Biden podpisał protokoły akcesyjne Szwecji i Finlandii do NATO
Joe Biden podpisał protokoły akcesyjne Szwecji i Finlandii do NATOPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў у аўторак, 16 ліпеня Закон аб зніжэнні інфляцыі 2022 (Inflation Reduction Act of 2022), пішуць на польскім партале energetyka24. У ім прадугледжана каля 370 мільярдаў долараў для праектаў, звязаных са змяненнем клімату і трансфармацыяй энергіі, а таксама ўдвая павялічаны выдаткі на сістэму аховы здароўя. Закон таксама ўстанаўлівае мінімальны падатак для найбуйнейшых карпарацый на ўзроўні 15%.

«Цяпер я зраблю тое, чаго чакаў 18 месяцаў», – сказаў Байдэн перад тым, як падпісаць тое, што ён назваў адным з найважнейшых законаў свайго прэзідэнцтва і «самымі агрэсіўнымі мерамі па кліматычным крызісе ў гісторыі».

Закон прадугледжваеі 369 мільярдаў долараў выдаткаў на працягу 10 гадоў – у асноўным у выглядзе падатковых ільгот – на такія інвестыцыі, як аднаўляльныя крыніцы энергіі, рэканструкцыю дамоў, набыццё электрамабіляў вырабленых у ЗША і скарачэнне выкідаў метану. Паводле прагнозаў Белага дома, гэта павінна скараціць выкіды парніковых газаў на 40% да 2030 г. у параўнанні з узроўнем 2005 г.

Другая частка закона, якая тычыцца медыцынскіх паслуг, дазваляе Дзяржаўнай праграме медыцынскага страхавання пажылых людзей весці перамовы аб цане на лекі і павялічваць субсідыі на медыцынскае страхаванне для сем'яў з нізкім і сярэднім даходам.

эж


Апустыньванне пагражае не толькі афрыканскім краінам, але і еўрапейскім

20.06.2022 11:55
Гэта зʼява, якая ўсё часцей паяўляецца ў нашай кліматычнай зоне на фоне зменаў клімату.