Беларуская Служба

Ген. Станіслаў Козей: Ракетныя ўдары з Зябраўкі маглі быць правакацыяй Расіі

18.08.2022 09:48
Магчыма, Расія наўмысна робіць такія ўдары з тэрыторыі Беларусі, каб справакаваць Украіну на контрудар па тэрыторыі Беларусі і такім чынам уцягнуць краіну ў вайну. 
Były szef Biura Bezpieczeństwa Narodowego gen. Stanisław Koziej
Były szef Biura Bezpieczeństwa Narodowego gen. Stanisław KoziejWojciech Kusiński, Polskie Radio

Ужо на выходных з'явіліся першыя звесткі аб тым, што расіяне збіраюць вялікую колькасць ракетных установак на аэрадроме Зябраўка пад Гомлем - піша Fakt. Спадарожнікавыя здымкі не пакідалі сумневаў, што яны да нечага рыхтуюцца. Да чаго, стала зразумела раніцай у сераду, калі з тэрыторыі Беларусі былі запушчаны ракеты Х-59 з расійскіх самалётаў Су-34. Ракеты трапілі ў аэрадром пад Жытомірам ва Украіне. Гэта, на думку польскага генерала Станіслава Козея (Stanisław Koziej), можа быць добра падрыхтаванай правакацыяй.

– Магчыма, Расія наўмысна робіць такія ўдары з тэрыторыі Беларусі, каб справакаваць Украіну на контрудар па тэрыторыі Беларусі і такім чынам уцягнуць краіну ў вайну. Гэтым Лукашэнка можа тлумачыць уступленне ў вайну, – кажа былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі. Ён адзначае, што гэтая акцыя яскрава сведчыць аб тым, што беларускія ўлады нічога не вырашаюць у Беларусі, ім прыходзіцца выконваць загады Крамля. Правакаванне ўкраінцаў на знішчэнне тэхнікі і самалётаў, сабраных у беларускім аэрапорце, дазволіла б Лукашэнку сказаць уласнаму грамадству, што на Беларусь напалі і трэба наступаць.

Украінская супрацьпаветраная абарона збівае ўсё больш ракет, запушчаных з расійскай тэрыторыі. Тым часам расіяне імкнуцца знішчыць шляхі пастаўкі заходняй тэхнікі, а з Беларусі значна прасцей весці абстрэл заходняй часткі Украіны.

- І гэта сігнал, дадзены нам, гэта значыць НАТА, што гульня рызыкоўная, што падтрымка Украіны рызыкоўная, таму што гэтыя абстрэлы могуць адбывацца каля нашай мяжы, – кажа генерал Козей.

Вопытны вайсковец, аднак, раіць не паддавацца на прэсінг і шантаж. Ён лічыць, што, калі ў бок Польшчы з Беларусі паляцяць ракеты, Паўночнаатлантычны альянс павінен прыняць рашучыя дзеянні, ствараючы зону супрацьракетнай абароны ўздоўж мяжы з Украінай.

нг