Беларуская Служба

Польскае МЗС змяніла візавую палітыку ў дачыненні да грамадзян Расіі

19.08.2022 11:45
Разглядаюцца толькі заявы, якія вынікаюць з гуманітарных меркаванняў і супадаюць з інтарэсам Польшчы.
.
.isaevdm/pixabay.com/CC0

Адна віза для расійскага студэнта, 14 турыстычных, 813 працоўных і 659 гуманітарных – так, паводле выдання «Rzeczpospolita», зараз выглядае візавая палітыка Польшчы ў дачыненні да грамадзян Расійскай Федэрацыі. Міністэрства замежных справаў змяніла візавую палітыку ў дачыненні да расіян. Разглядаюцца толькі заявы, якія вынікаюць з гуманітарных меркаванняў і супадаюць з інтарэсам Польшчы, паведамляе газета.

Паводле дадзеных польскага МЗС, з 24 лютага па 9 жніўня расіянам выдалі 4 513 віз. З канца сакавіка, калі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі выдала пастанову, якая забараняе ўезд расіянам выключна ў турыстычных мэтах, Польшча ўвогуле не выдае такіх віз. Для параўнання, за ўвесь мінулы год грамадзяне РФ атрымалі 31 тысячу 297 віз – у тым ліку ажно 17 тысяч 388 працоўных, амаль тысячу – студэнцкіх і 95 турыстычных.

МЗС паясняе, што абмежаванні звязаныя з некалькімі прычынамі. Гэта не толькі новыя прававыя абмежаванні, але таксама «значнае скарачэнне колькасці дыпламатычнага, консульскага і дапаможнага персаналу ў польскіх консульскіх установах у Расійскай Федэрацыі».

На пачатку красавіка Расія выслала са сваёй краіны 45 польскіх дыпламатаў і консульскіх супрацоўнікаў. Гэта быў адказ на высылку такой жа колькасці расійскіх дыпламатаў з дыпламатычных місій у Польшчы, якіх Агенцтва ўнутранай бяспекі палічыла шпіёнамі.

У выніку гэтых падзеяў, як паясняюць у МЗС, польскія прадстаўніцтвы ў Расіі абмежавалі сваю дзейнасць у сферы прыёму і выдачы візаў за кошт іншых консульскіх функцыяў, важных з пункту гледжання польскай замежнай палітыкі.

«Цяпер прымаюцца толькі заявы грамадзян Расійскай Федэрацыі, пададзеныя з гуманітарных меркаванняў, у тэрміновых, асабліва абгрунтаваных сітуацыях і, калі гэтага патрабуюць інтарэсы Рэспублікі Польшча», – падкрэслівае міністэрства ў выданні «Rzeczpospolita».

аз

Няўрадавыя арганізацыі ў Грузіі патрабуюць увядзення візаў для грамадзян Расіі

17.08.2022 20:01
Яны таксама пераконваюць, што ўзмацненне кантролю за іх знаходжаннем у Грузіі – гэта пытанне нацыянальнай бяспекі.

Эстонія перастала ўпускаць некаторыя катэгорыі расіян з шэнгенскімі візамі

18.08.2022 13:02
З сённяшняга дня Эстонія не пускае на сваю тэрыторыю, у тым ліку, грамадзян Расіі, якія едуць у турыстычных, дзелавых або культурных мэтах.