На днях была затрыманая студэнтка ФМА Аляксандра Кандраценка. Аляксандра курыравала праект «На крок бліжэй». У рамках яго абітурыенты БДУ маглі размаўляць з цяперашнімі студэнтамі і даведвацца шмат карыснай інфармацыі.
У Гродне, на аўтафестывалі «Лакацыя», затрымалі фатографа Сяргея Марозава. У Мінску затрымалі мінскага рэстаратара разам з сям'ёй (жонкай і сынам). Рэжым зачышчае любую грамадскую актыўнасць, карыстаючыся вайной, перакананы праваабаронца Зміцер Салаўёў.
- Відавочна, што рэжым карыстаецца сітуацыяй. Лукашэнка жадае зачысціць увесь грамадскі рух, грамадзянскую актыўнасць у Беларусі. Карнікі прыходзяць у экалагічныя грамадскія арганізацыі, гэта робіцца, каб разбурыць любую ініцыятыву, што яднаюць людзей. Дыктар крычаў сам, што спачатку людзі малююць лавачкі, а потым ідуць на пратэсты. Рэжым карыстаецца сітуацыяй, тым, што ідзе вайна ва Украіне. У Беларусі яны імкнуцца зрабіць выпаленае поле, запалохаць людзей. Гэта робіцца і пад Расію, бо Лукашэнка зрабіў краіну тылам расійскай агрэсіі.
Лукашэнка не мае ў Беларусі легітымнасці, яго ўлада трымаецца выключна на тэроры. Гаворыць палітолаг Павал Усаў.
- У Лукашэнкі невялікі выбар. Ён мог бы даць сігнал беларускай грамадскасі ды Захаду, спыняючы рэпрэсіі. Тэрор толькі набірае абароты. Усе чакаюць новых выракаў, у краіне нарастаюць чысткі, усё новых людзей арыштоўваюць і судзяць. У турму трапляюць цяпер за любое выказванне. Ідзе перабудова адукацыйнай сістэмы, яна становіцца рэпрэсіўнай. Зменаў ва ўнутранай палітыцы не варта чакаць. Лукашэнка разумее, што аслабленне рэпрэсій можа прывесці да новага выбуху грамадскага пратэста. Легітымнасці ў яго няма, ён абапіраецца толькі на карны апарат ды падтрымку Расіі.
За апошнія дні ў Беларусі затрымалі нечалькі чалавек. 17 жніўня ў Мінску затрымалі 35-гадовага Яўгена Каваленку. 18 жніўня ў Гродне адразу пасля сканчэння працоўнай змены на «Гродна Азот» затрымалі 26-гадовага Ігара Стэфановіча. Гэтым жа днём у Мінску затрымалі 31-гадовую Марыю Растоўцаву. 18 жніўня затрымалі Генадзя Драздова. 19 жніўня ў Плешчаніцах затрымалі Віктара Мацейковіча.
юл