Беларуская Служба

Міхаіл Гарбачоў: Вы не разумееце Расію

31.08.2022 11:19
«Што такое Расія? Гэта стагоддзі пад уладай татараў, стагоддзі пад уладай цароў, 70 гадоў камуністычнай улады. Усё гэта адбілася на характары нацыі, на многіх пакаленнях»
Mikhail Gorbachev.
Mikhail Gorbachev.PAP/EPA

Rzeczpospolita публікуе архіўнае інтэрв'ю з Міхаілам Гарбачовым, якое першапачаткова выйшла ў штотыднёвіку «Плюс Мінус» у 2004 годзе.

Міхаіл Гарбачоў, апошні кіраўнік СССР, памёр 30 жніўня ў Маскве ва ўзросце 92 гадоў.

Журналіст у размове выказаў думку, што ўсё больш экспэртаў і нават Еўракамісія асцерагаюцца, што прэзідэнт Уладзімер Пуцін спрабуе аднавіць у Расеі аўтарытарнае кіраванне. Нагадаем, гэта быў 2004 год. На што Міхаіл Гарбачоў адказаў, што Расію не разумеюць.

– Я часта чую гэтае пытанне, апошнім часам у ЗША. Нават нашы суседзі-славяне палякі не разумеюць, што тут адбываецца. Яны робяць простыя адзнакі. Аднак я ведаю сітуацыю ў Расіі і ведаю, што там усё вельмі складана. На змену перабудове прыйшла новая стратэгія, якую назвалі польскай шокавай стратэгіяй. Хацелі зрабіць усё і адразу. За тры-чатыры гады ператварыць Расію ў самую шчаслівую краіну ў свеце. Саюз разбурылі, мяркуючы, што без астатніх савецкіх рэспублік Расіі будзе лягчэй праводзіць рэформы. Стратэгія паступовых, эвалюцыйных, павольных зменаў, расцягнутых на 30-50 гадоў, ператварылася ў разавы ўдар.

Што такое Расія? Гэта стагоддзі пад уладай татараў, стагоддзі пад уладай цароў, 70 гадоў камуністычнай улады. Усё гэта адбівалася на характары нацыі, на многіх пакаленнях. З такой спадчынай яны хацелі адным махам стварыць узорную дэмакратыю. Гэта было несурʼёзна. Таму я сказаў амерыканцам: «Вы хочаце, каб у нас была дэмакратыя, як у вас. А мы хацелі б, каб яна была лепшая. Бо ў вас таксама шмат праблем». Я сказаў ім: «Вы пераацанілі нас. Так, у нас шмат таленавітых людзей. Але не так шмат, як вы думаеце. Вы будавалі сваю дэмакратыю 200 гадоў, і хочаце, каб мы пабудавалі гэтую дэмакратыю за 200 дзён!»  Такое жыццё: нельга мець права толькі на дэмакратыю, на павагу да людзей. Ім таксама трэба навучыцца карыстацца.

Гарбачоў у размове таксама згадвае СНД – аб’яднанне Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана. Ён падкрэслівае, што «размова ідзе пра эканамічную інтэграцыю. Цяпер ніхто не пагодзіцца на парушэнне незалежнасці асобных дзяржаў. Канешне, не Расія. Надта дорага каштавала аднаўленне цяперашняй стабільнасці. Еўрапейцы (з Еўрасаюза – рэд.) выдатна супрацоўнічаюць паміж сабой, захоўваючы нацыянальныя дзяржавы. Гэта выдатны прыклад».

вх