Беларуская Служба

Макрон назваў краіны Балтыі і Польшчу падбухторшчыкамі

05.09.2022 09:01
Паводле часткі каментатараў, Францыя часцей крытыкуе дзяржавы ўсходняга флангу НАТА, чым самога агрэсара – Расію.
Сцяг Францыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Мы не павінны аб'ядноўвацца з краінамі, якія найбольш падбухторваюць да вайну, што пагражае пашырэннем канфлікту і поўным спыненнем сувязі», – заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, маючы на ўвазе краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Паводле яго, Брусель не можа дазволіць гэтым краінам навязваць палітыку ЕС у дачыненні да Расіі, паведамляе старонка niezalezna.pl.

Выданнe нагадвае, што на пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне прэзідэнт Францыі шмат разоў тэлефанаваў прэзідэнту Расіі. Гэта было незразумелае, паколькі Пуцін, верагодна, не хацеў з ім размаўляць.

Неўзабаве пасля 24 лютага стала вядома, што Францыя гадамі прадавала зброю Расіі, нягледзячы на эмбарга. Больш за тое, калі замежныя кампаніі пачалі выходзіць з бізнэсу з Масквой, Макрон заклікаў французскіх прадпрымальнікаў устрымацца ад такіх крокаў.

Французскі лідар – нягледзячы на нядаўні візы прэм’ера Матэвуша Маравецкага ў Парыжы – дэманструе свой падыход да краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у тым ліку да Польшчы). Словы Макрона хутка распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках. З’явіліся нават каментары, што пасля больш чым паўгода расійскага ўварвання ва Украіну французы часцей крытыкуюць дзяржавы ўсходняга флангу НАТА, чым самога агрэсара – Расію, паведамляе niezalezna.pl.

аз