Беларуская Служба

Welt: З маральнага пункту гледжання, мэтазгодна паспрабаваць кампенсаваць Польшчы ваенныя страты

05.09.2022 10:01
1,3 трыльёна еўра – гэта неймаверная сума. Аднак, яшчэ больш неймаверныя злачынствы, учыненыя ў Польшчы падчас вайны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

«З маральнага пункту гледжання, спроба кампенсацыі (ваенных стратаў – рэд.) з'яўляецца мэтазгоднай і не павінна быць адкінутая», – кажа аглядальнік нямецкай штодзёнкі «Welt» Філіп Фрыц.

Ён нагадвае, што польскія ўлады да сённяшняга дня падкрэсліваюць, што ў 1939 годзе на іх краіну напалі дзве таталітарныя дзяржавы. Берлін і Масква нясуць аднолькавую адказнасць за Другую сусветную вайну. «Палякі лічаць, што іх задача – нагадаць міжнароднай думцы, што Савецкая Расія здзейсніла неймаверныя злачынствы супраць народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аднак польскі ўрад не патрабуе рэпарацый ад Расіі », – адзначае Фрыц.

Нагадаем, за злачынствы, учыненыя падчас вайны і акупацыі, Германія павінна выплаціць Польшчы, суму, эквівалент якой складае 1,3 трыльёна еўра – такая сума была агучана 1 верасня ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Трохтомная справаздача з дэталёвым апісаннем ваенных стратаў, падрыхтаваная парламенцкай камісіяй пад кіраўніцтвам дэпутата ад кіроўнай партыі Аркадыюша Мулярчыка, павінна стаць асновай для патрабавання рэпарацыяў за Другую сусветную вайну.

«Аднак Расія з гэтага выключаная, нават калі Мулярчык (...) не выключае будучых патрабаванняў у дачыненні да Масквы», – адзначае «Welt». Як падкрэслівае аглядальнік нямецкага тыднёвіка, 1,3 трыльёна еўра – гэта неймаверная сума. Аднак, яшчэ больш неймаверныя злачынствы, учыненыя ў Польшчы. Нельга гаварыць, што спроба іх кампенсацыі маральна неабходная, лічыць Філіп Фрыц.

аз

Страты Польшчы ў часы Другой сусветнай вайны ацанілі на больш чым 6 трыльёнаў злотых

01.09.2022 17:27
Польшча будзе патрабаваць выплаты ваенных рэпарацыяў ад уладаў Германіі.

Яраслаў Качыньскі ў Le Figaro: час зводзіць рахункі паміж Германіяй і Польшчай

02.09.2022 11:35
«Германія не адказала за сваё нацысцкае мінулае і злачынствы».

Я. Качыньскі пра ваенныя страты Польшчы:

02.09.2022 15:23
«Польшча мае поўнае права дамагацца і атрымаць кампенсацыю ад Германіі».