Беларуская Служба

«Расія за год у стане арганізаваць вытворчасць новых танкаў у такой колькасці, якую ўкраінцы знішчаюць за 5-7 дзён»

07.09.2022 17:01
Эксперт: Пастаўкі заходняга ўзбраення для Кіева вельмі важныя, паколькі «Украіна страціла свой вайскова-прамысловы комплекс з-за вайны». 
Аўдыё
  • «Расія за год у стане арганізаваць вытворчасць новых танкаў у такой колькасці, якую ўкраінцы знішчаюць за 5-7 дзён»
Украінскія салдаты Bumble Dee/ Shutterstock

У апошнія дні сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра перахоп украінцамі ініцыятывы на фронце. Адначасова з’яўляюцца паведамленні пра праблемы Расіі. У прыватнасці, паведамляецца пра недахоп боепрыпасаў і пра тое, што Масква прымушаная купляць снарады ў КНДР. Пры гэтым украінскі бок працягвае заклікаць еўраатлантычных партнёраў павялічыць пастаўкі ваеннай тэхнікі.

Пра сітуацыю на фронце расійска-ўкраінскай вайны мы размаўляем з вайсковым экспертам і адмыслоўцам па пытаннях бяспекі, кіраўніком праекту Belarus Security Blog Андрэем Паротнікавым.

Спецыяліст гаворыць, што пастаўкі заходняга ўзбраення для Кіева вельмі важныя, паколькі «Украіна страціла свой вайскова-прамысловы комплекс з-за вайны». Акрамя таго, існуюць праблемы з пастаўкамі запчастак з краіны постсавецкай прасторы. Паротнікаў таксама зазначае, што ў Расіі з’явіліся праблемы з папаўненнем асабовага складу і з вайсковай тэхнікай. Эксперт гаворыць, што расійская тэхніка актыўна знішчаецца ўкраінскай арміяй, савецкія запасы завяршаюцца, а яе вытворчасць абмежаваная. «Расія за год у стане арганізаваць вытворчасць новых танкаў у такой колькасці, якую ўкраінцы знішчаюць за 5-7 дзён», – гаворыць кіраўнік Belarus Security Blog.

Нядаўна СМІ паведамілі пра тое, што Расія нібыта пачала закупляць боепрыпасы ў КНДР. Паротнікаў мяркуе, што гэта цалкам магчыма, таму што «паўночнакарэйская артылерыя пабудаваная на састарэлых савецкіх узорах тэхнікі».

Падрабязнасці размовы – у далучаным аўдыёфайле.

З Андрэем Паротнікавым размаўляе Валеры Саўко.