Беларуская Служба

Польскае МЗС: Мы чакаем канструктыўнай дыскусіі з Германіяй аб рэпарацыях

13.09.2022 11:33
Частка палітычнага асяроддзя ў Германіі лічыла, што слоўнае пакаянне вырашае пытанне вайны, лічыць віцэ-міністр польскага МЗС Марцін Пшыдач.
Аўдыё
  • Польскае МЗС чакае канструктыўнай дыскусіі з Германіяй аб рэпарацыях
fot. Kancelaria Premierawww.sejm.gov.pl
fot. Kancelaria Premiera/www.sejm.gov.plfot. Kancelaria Premiera/www.sejm.gov.pl

1 верасня, у 83-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны, у Каралеўскім замку ў Варшаве адбылася прэзентацыя дакладу аб стратах, якія панесла Польшча ў выніку агрэсіі і нямецкай акупацыі ў 1939-1945 гадах. Польскі бок лічыць, што Германія павінна выплаціць Польшчы кампенсацыі за ўзброены канфлікт. Страты былі ацэненыя на больш за 6 трыльёнаў 200 мільярдаў злотых (каля 1 трыльёна 320 мільярдаў еўра).

Пасля прэзентацыі справаздачы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што Польшча падрыхтуе і адправіць у Германію дыпламатычную ноту па гэтай справе. Зараз праходзіць падрыхтоўка згаданага дакумента, паясніў віцэ-міністр замежных спраў Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz):

- Па даручэнні Матэвуша Маравецкага Міністэрства замежных спраў рыхтуе гэтую ноту. Над гэтым працуюць нашыя эксперты, юрысты і дыпламаты з Дэпартамента еўрапейскай палітыкі. Як толькі дакумент будзе гатовы, мы перададзім яго спачатку на ацэнку ў Канцылярыю прэм'ера, а потым нямецкаму боку, чакаючы канструктыўнага адказу. Мы спадзяемся, што польска-нямецкі дыялог у гістарычных пытаннях будзе канструктыўным, а не эмацыйным адказам на важныя для ўсіх палякаў справы. Надоечы мы ўспаміналі ахвяры Другой сусветнай вайны. Германія адчувае адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны. Аднак гэтае адчуванне не можа адлюстроўвацца выключна ў словах. Мы чакаем рэакцыі ў выглядзе канструктыўнай дыскусіі аб рэпарацыях.

Варта паясніць, значэнне такога дакумента, такой урадавай заявы:

- Гэта афіцыйнае становішча дзяржавы. Дыпламатычная нота – сведчыць пра афіцыйную пазіцыю дадзенай краіны – гэта ўжо не журналісцкая, палітычная ці парламенцкая дыскусіі. Пры дапамозе ноты дадзеная краіна афіцыйна выказвае сваю пазіцыю і, натуральна, чакае рэакцыі другой краіны па гэтай справе, у дадзеным выпадку гаворка ідзе пра рэакцыю Германіі. Менавіта таму дакумент павінен быць выдатна падрыхтаваны. Беручы пад увагу факт, што польская справаздача аб ваенных стратах даволі буйная – яна складаецца з трох томаў – мы зацікаўлены ў тым, каб нота была падрыхтаваная выдатна.

Польскі бок спадзяецца, што афіцыйная дыпламатычная нота пачне канкрэтную дыскусію на гэтую тэму. Справаздача была ўжо перададзеная нямецкаму боку:

- Сапраўды ўпаўнаважаны нямецкага ўраду па справах кантактаў з Польшчай і віцэ-міністр польскага МЗС Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк сустрэліся. Прадстаўнік польскага МЗС перадаў свайму нямецкаму калезе згаданую справаздачу. Мы не чакалі нейкай неадкладнай рэакцый, але таго, што нямецкі бок пазнаёміцца з дакладам. Мы хацелі таксама афіцыйна перадаць даклад Германіі, каб пазней не было тлумачэнняў ці абвінавачванняў, што нямецкі бок не меў нагоды пазнаёміцца з гэтай публікацыяй. Мы будзем чакаць афіцыйнай рэакцыі Германіі, калі Польшча перадасць нямецкаму боку сваю пазіцыю ў выглядзе дыпламатычнай ноты. Зразумела ў Германіі праходзяць ужо нейкія палітычныя дыскусіі, як у Бундэстагу, так і сярод публіцыстаў. Але я б разглядаў гэта як эмацыйную рэакцыю на складаную для Германіі тэму. Частка палітычнага асяроддзя ў Германіі лічыла, што пытанне Другой сусветнай вайны можна вырашыць словамі. Аднак у Польшчы гэтая тэма надалей жывая. Зараз мы ў Варшаве – горадзе, які быў суцэльна разбураны падчас Другой сусветнай вайны. Надоечы я пабываў у сваім сямейным Велюні – безабаронным горадзе, які стаў першай ахвярай нямецкай агрэсіі ў верасні 1939 года, хоць тады ён не быў ніякім стратэгічным пунктам. Да гэтай пары ваенныя разбурэнні ў Велюні не былі рэканструяваныя. Такіх гарадоў у Польшчы сотні. У Польшчы мільёны сем’яў, члены якіх загінулі, або былі вывезеныя на прымусовую працу ў Трэці Рэйх.

Віцэ-міністр замежных спраў Марцін Пшыдач лічыць, што дыпламатычная нота, якую Польшча плануе адправіць у Германію, будзе падрыхтаваная цягам бліжэйшых тыдняў.

Тым часам еўрадэпутаты з Групы еўрапейскіх кансерватараў і рэфарматараў (зараз гэта трэцяя па велічыні палітычная група ў Еўрапарламенце) рыхтуюць рэзалюцыю па справе рэпарацый. Польскія патрабаванні па гэтай справе падртымліваюць, між іншым, Грэцыя і Італія:

- Па гэтай справе важная таксама падтрымка на міжнароднай палітычнай арэне. У Еўрапарламенце ёсць сілы з розных краінаў, але я спадзяюся, што прадстаўнікі тых краінаў, якія пацярпелі ў выніку дзеянняў Трэцяга Рэйху зразумеюць, што гэта таксама ў іхным інтарэсе. Чым большая кааліцыя – тым ціск больш паспяховы. Зразумела, што Еўрапарламент зусім аўтаномны ў адносінах да нацыянальных дзеянняў, але мы сочым за гэтымі дыскусіямі. З другога боку, варта нагадаць, што ў Еўрапарламенце дамінуюць нямецкія партыі. Еўрапейская народная партыя, старшынём якой быў Дональд Туск, зусім падпарадкаваная нямецкім інтарэсам.

- нагадаў віцэ-міністр замежных спраў Марцін Пшыдач.

Пад лозунгам #bezprzedawNIEnia у Польшчы праводзіцца інфармацыйная кампанія, прысвечаная ваенным польскім стратам. Пра акцыю інфармуюць усе праграму грамадскага Польскага радыё, якое падрыхтавала таксама адмысловы сайт bezprzedawienia.polskieradio.pl. На сайце можна пазнаёміцца з гістарычнымі даследаваннямі, арыгінальнымі артыкуламі і ўнікальнымі запісамі з фондаў Польскага радыё.

Пры нагодзе грамадская радыёстанцыя нагадвае, што падчас нямецкай акупацыі тысячы архіўных запісаў Польскага радыё былі знішчаныя ці скрадзеныя. Акупанты таксама знішчылі апаратуру і сядзібу радыё. Страты ўстановы склалі сотні мільёнаў злотых, якія ніколі не былі кампенсаваныя.
Нагадваем, працай па ацэнцы сумы, належных Польшчы кампенсацый з верасня 2017 года займалася адмысловая парламенцкая група пад кіраўніцтвам Аркадыюша Мулярчыка. Над дакументам працавалі каля 30 навукоўцаў – гісторыкаў, эканамістаў, ацэншчыкаў маёмасці – і 10 рэцэнзентаў.

PR1/аз

Эканамічныя і дэмаграфічныя страты Польшчы ў часы вайны надалей уплываюць на яе развіццё

01.09.2022 13:03
Ніколі раней не было дакладных падлікаў ваенных стратаў Польшчы.

Страты Польшчы ў часы Другой сусветнай вайны ацанілі на больш чым 6 трыльёнаў злотых

01.09.2022 17:27
Польшча будзе патрабаваць выплаты ваенных рэпарацыяў ад уладаў Германіі.