Беларуская Служба

Польшча павінна рыхтавацца да новай хвалі ўцекачоў з Украіны

19.09.2022 16:56
Жыхары разбураных украінскіх гарадоў без святла і газу будуць шукаць паратунку ў суседніх краінах, таму Польшчы варта рыхтавацца да павелічэння колькасці ўцекачоў.
Польшча прыняла некалькі мільёнаў уцекачоў з Украіны shutterstock.com

Толькі 22% украінскіх бежанцаў у Польшчы плануюць вярнуцца на радзіму да пачатку зімы. Асноўная прычына – складаны ацяпляльны сезон, які чакае Украіну ў гэтым годзе. Таму ў суседняй Польшчы з надыходам халадоў чакаюць павелічэння плыні бежанцаў. Аднак палякі ўжо не змогуць дапамагаць так, як раней, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Таксама за апошнія месяцы каля 40% бежанцаў, у асноўным жанчыны, знайшлі працу. Яны ўладкавалі дзяцей у садкі і школы ды вучаць мову. Польшча стала для іх прывабным варыянтам для жыцця, таму большасць не збіраецца вяртацца.

Жыхары разбураных украінскіх гарадоў без святла і газу будуць шукаць паратунку ў суседніх краінах, таму Польшчы варта рыхтавацца да павелічэння колькасці ўцекачоў.
Дырэктар Падкарпацкага аддзелу Польскага Чырвонага крыжа Мацей Марушак гаворыць, што гуманітарныя арганізацыі ў Польшчы рыхтуюцца прыняць уцекачоў, але ня змогуць дапамагчы гэтак, як на пачатку поўнамаштабнай вайны.

«Гэта адбываецца не толькі таму, што людзі не жадаюць дапамагаць, але і таму, што людзі, якія дапамагалі раней, завяршылі водпускі і вымушаныя вяртацца на працу. У такім аб'ёме яны дапамагчы не змогуць», – сказаў Марушак. Ён дадаў, што ў іх аддзяленні Чырвонага крыжа (Падкарпацкі рэгіён мяжуе з Украінай – рэд.) аказаннем дапамогі бежанцам пастаянна займаюцца каля 30 чалавек.

«Пакуль што дадзеныя Памежнай службы не сведчаць аб тым, што паспяховы контрнаступ уплывае на павелічэнне лічбы людзей, якія выязджаюць з Польшчы ва Украіну. Ва ўсякім разе колькасць украінцаў, якія перасякаюць межы, не расце», – гаворыць прадстаўнік Чырвонага крыжа.

Украінцы нават з самай моцнай верай у перамогу думаюць пра тое, як «выжыць і схавацца ад холаду», кажа Гжэгаж Лявіцкі, эксперт па пытаннях міграцыі і тэхналогій Фонду імя Казіміра Пуласкага. Культурна блізкая Польшча – адпаведнае месца для гэтага. Таму сюды людзі едуць ахвотна, асабліва пасля таго, як у першыя месяцы вайны палякі гасцінна прынялі бежанцаў.

Але ці зможа Польшча прыняць больш бежанцаў? Бо сёння ў палякаў шмат сваіх праблем, для прыкладу, высокая інфляцыя і падзенне ўзроўню жыцця, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс