Беларуская Служба

Першая Амбасар РП у Беларусі: У 1991-1995 гг. вельмі шмат адбывалася паміж Польшчай і Беларуссю на самых высокіх узроўнях

24.09.2022 15:16
Беларускі грамадска-культурны штомесячнік «Часопіс» друкуе ўспаміны першай пасол Польшчы ў Беларусі прафесар Альжбеты Смулковай.
Эльжбета СмулковаЯ.Іванюк/radyjo.net

Прайшло, але не прамінула...

Беларускі грамадска-культурны штомесячнік «Часопіс» друкуе ўспаміны першай пасол Польшчы ў Беларусі прафесар Альжбеты Смулковай.

Прафесар распавядае, што ў гадах 1991-1995 вельмі шмат адбывалася ў адносінах паміж Польшчай і Беларуссю на самых высокіх узроўнях.

Напрыклад, у 1993 годзе візіт прэзідэнта Леха Валэнсы папярэдзіў візіт міністра нацыянальнай абароны Януша Анышкевіча. У 1994 г. на цырымоніі прынясення прэзідэнцкай прысягі Лукашэнкі ўдзельнічаў прэм'ер-міністр Юзаф Алексы. У першы год прэзідэнцтва Лукашэнкі Беларусь наведалі кіраўнікі амаль усіх польскіх міністэрстваў і важных дзяржаўных ведамстваў, між іншым, міністр замежных справаў Анджэй Аляхоўскі, старшыня Вышэйшай кантрольнай палаты Лех Качыньскі, старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Юзаф Аленьскі, Генеральны пракурор Стэфан Снежка і многія іншыя.

Прафесар Смулкова нагадала, што пры ёй, польскае пасольства зладзіла многа культурных мерапрыемстваў, між іншым, два персанальныя кінафестывалі рэжысёраў Анджэя Вайды, якога прадстаўляў у Беларусі выдатны актор Даньель Альбрыхскі, і Кшыштафа Занусі, які асабіста ўдзельнічаў у шматлікіх сустрэчах з беларускімі кінатворцамі і публікай.

Прафесар Смулкова зазначыла таксама, што супрацоўнікі амбасады актыўна ўключаліся ў абарону месцаў польскай нацыянальнай памяці. Часта таксама ўдзельнічалі ў перамовах з цэнтральнымі і раённымі ўладамі, якія стараліся перашкодзіць, напрыклад, у адкрыцці помнікаў ці ўрачыстасцяў на месцах пахавання палякаў.

Выконваць абавязкі амбасадара Польшчы прафесар Смулковай дапамагала і тое, што яна добра гаварыла па-беларуску.

яс