Розныя асобы каментуюць твіт мільярдэра Ілона Маска наконт яго прапаноў, якім чынам спыніць вайну ва Украіне. У дыскусіі вырашыў паўдзельнічаць прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын. Niezalezna.pl нагадае прапановы Маска:
- Перавыбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН. Расія сыходзіць, калі на тое будзе воля народа.
- Крым фармальна належыць Расіі, як гэта было з 1783 г. (да памылкі Хрушчова).
- Пастаўкі вады на Крым.
- Украіна захоўвае нейтралітэт.
На думку Ілона Маска, гэта можа пакласці канец вайне ва Украіне. Мільярдэр апублікаваў прапановы ў выглядзе апытання, у якім прынялі ўдзел больш за 2 мільёны карыстальнікаў платформы. Аднак Жарын, замест удзелу ў галасаванні, вырашыў выправіць допіс. Што атрымалася:
- Пад дуламі акупанта адбыліся фальшывыя выбары анексаваных рэгіёнаў. Расія сыходзіць, таму што такая воля народу.
- Крэмль фармальна пакідае Украіну ў спакоі, бо яна з'яўляецца незалежнай дзяржавай з 1991 году.
- Забеспячэнне расійскімі матэрыяламі для адбудовы Крыму.
- Дэмілітарызацыя Расіі.
Нагадаем, раней прэзідэнт Літвы пракаментаваў апытанне Маска. Палітык на прыкладзе аўтамабіля Tesla даў мільярдэру паскораны курс геапалітыкі. «Дарагі @elonmusk, калі хтосьці спрабуе скрасці колы вашай Tesla, гэта не робіць яго законным уладальнікам аўтамабіля або колаў. Нават калі тыя сцвярджаюць, што галасавалі «за»», – напісаў Гітанас Наўседа.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і яго дарадца Міхаіл Падаляк таксама жорстка адказалі на «план» Маска. Зяленскі папрасіў карыстальнікаў Twitter адказаць на пытанне: «За якога Маска яны галасуюць – таго, хто падтрымлівае Украіну, ці таго, хто падтрымлівае Расію?».
У сваю чаргу Падаляк напісаў у сваім твітары, што ў яго ёсць «лепшы мірны план», згодна з якім «украінскія тэрыторыі, уключаючы анексаваны Крым, павінны быць «вызваленыя», Расія павінна быць дэмілітарызаваная, у тым ліку з ядзернай зброі, а ваенныя злачынцы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.
нг