Беларуская Служба

The Times: Расія хоча правесці ядзернае выпрабаванне каля мяжы з Украінай

05.10.2022 11:01
Як паведамляе брытанская газета The Times, Расія рыхтуецца да ядзернага выпрабавання на мяжы з Украінай.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Radowitz/Shutterstock

Такое папярэджанне NATO павінна было данесці да сваіх краін-сябраў. Расія гэтыя звесткі абвяргае. Па дадзеных газеты, партыя абсталявання, якое належыць расійскім сілам, адказным за абыходжанне і выкарыстанне ядзернай зброі, была заўважаная ў цэнтральнай частцы Расіі. Са слоў аналітыкаў, чыгуначны састаў ехаў у бок Украіны. Гэты жэст павінен стаць сігналам гатоўнасці і адчаю Расіі ў кантэксце эскалацыі канфлікту з Украінай, а таксама сігналам краінам NATO, што Пуцін не жартуе ў сваёй ваеннай рыторыцы.

Крэмль на пытанне аб Times вуснамі Дзмітрыя Пяскова адказаў, што «Расія не хоча ўдзельнічаць у ядзернай рыторыцы Захаду».

Эксперты, якіх цытуе газета, кажуць, што спроба выпрабаванне можа быць у Чорным моры, бо ёсць апасенні, што дэтанацыя боегалоўкі на сушы каля мяжы з Украінай прывядзе да страт і на тэрыторыі Расіі.

Пуцін у сваёй апошняй прамове перад нацыяй прыгразіў, што ён «не блефуе», кажучы аб выкарыстанні ўсіх сродкаў для абароны Расіі.

biznesalert.pl / вх