Беларуская Служба

ЗША не вядуць перамоваў аб размяшчэнні ў Польшчы ядзернай зброі

07.10.2022 18:42
Заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША.
Jarosław Kaczyński w Polskim Radiu 24: udział Polski w programie Nuclear Sharing byłby bardzo dobrym rozwiązaniem
Jarosław Kaczyński w Polskim Radiu 24: udział Polski w programie Nuclear Sharing byłby bardzo dobrym rozwiązaniemForum/Zuma Press/Ssgt. Jerreht Harris/Planetpix

Злучаныя Штаты Амерыкі не вядуць перамоваў з Польшчай аб магчымым размяшчэнні ядзернай зброі ў рамках праграмы Nuclear Sharing, заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Ведант Патэль, аб чым паведамляе Rzeczpospolita.

Патэля спыталі пра словы Анджэя Дуды, які ў інтэрвʼю выданню «Gazeta Polska» заявіў, што Польшча «размаўляла з амерыканскімі лідарамі аб тым, ці разглядаюць Злучаныя Штаты магчымасць» удзелу Польшчы ў праграме Nuclear Sharing, у рамках якой амерыканская ядзерная зброя размешчаная на тэрыторыі іншых краін. «Тэма адкрытая», – сказаў прэзідэнт.

На просьбу пракаментаваць гэтыя словы Патэль заявіў, што ЗША «не маюць намеру размяшчаць ядзерную зброю» ні ў адной краіне, якая ўступіла ў НАТА пасля 1997 года.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента дадаў, што яму нічога невядома, што Польшча казала на гэтую тэму ў перамовах з ЗША. Прэс-сакратар Дзярждэпартамента пры гэтым запэўніў, што Польшча зʼяўляецца важным саюзнікам ЗША ў Еўропе.

У сваю чаргу беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка, каментуючы заяву прэзідэнта Анджэя Дуды, заявіў, што гэта «пагроза ядзернага ўдару».

нг