Беларуская Служба

Мая Санду аб ракетных ударах па Украіне: Варварства, тэрарызм і забойства нявінных мірных жыхароў павінны быць неадкладна спынены!

10.10.2022 18:32
Ускосна але ранішняя атака таксама закранула яшчэ адну дзяржаву рэгіёну.
Аўдыё
  • Мая Санду аб ракетных ударах па Украіне: Варварства, тэрарызм і забойства нявінных мірных жыхароў павінны быць неадкладна спынены!
Ліквідацыя наступстваў абстрэлу Крыніца: AFP PHOTO / Ukrainian State Emergency Service/ HANDOUT/AFP/East News

 «Цяжкая раніца. Мы маем справу з тэрарыстамі», – заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў адказ на масіраваны ракетны абстрэл цэлага шэрагу ўкраінскіх гарадоў. У ашалелай роспачы расейскія захопнікі выпусцілі па жылых кварталах і аб’ектах кастрычніка інфраструктуры дзясяткі ракетаў.

«Дзясяткі ракет і іранскія беспілотнікі. У іх дзве мэты – энергетычныя аб'екты па ўсёй краіне і людзі», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэагуючы на ранішні ракетны абстрэл Украіны:

-У ваколіцах Кіева і Хмяльніцкага, Львова і Дняпра, Вінніцы, Івана-Франкоўска, Запарожжа, у раёне Сум, Харкава, Жытоміра, Крапіўніцкага, на поўдні краіны. Расіяне хочуць выклікаць паніку і хаос, яны хочуць разбурыць украінскую энергетычную сістэму. Яны спецыяльна выбіралі такі час і такія мэты, каб нанесці як мага большуў шкоду.

Уладзімір Зяленскі заклікае ўкраінцаў сысці ў бамбасховішчы. Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валеры Залужны паведаміў, што 10 кастрычніка за некалькі гадзін расійскі агрэсар выпусціў па Украіне 75 ракет, з якіх 41 збіла СПА Украіны.

У выніку ракетных удараў Расійскай Федэрацыі былі паражаны грамадзянскія аб’екты ў 14 рэгіёнах Украіны. На момант выхаду матэрыялу ў эфір, даклданая колькасць смяротных ахвяраў невядомая, бо разбор завалаў працягваецца.

Тым часам у Кіеўскай вобласці і ва ўкраінскай сталіцы ў выніку расійскіх абстрэлаў прымяняюцца графікі аварыйнага адключэння электразабеспячэння, гэта значыць веерныя адключэнні. Пра гэта паведаміў мэры Кіева Віталь Клічко. Паводле яго, энергетыкі разам з выратавальнымі службамі робяць усё неабходнае, каб максімальна хутка аднавіць звычайную работу энергасістэмы. Аналагічнае сітуацыя назіраецца адразу ў некалькіх абласцях Украіны, без электрычнасці і цяпла застаюцца сотні тысяч мірных грамадзянаў Украіны.

Міжнародная рэакцыя на варварскія дзеянні расійскіх захопнікаў не прымусіла сябе чакаць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам пра тэрміновае скліканне групы Вялікай сямёркі, прысвечанае ракетным ударам Расіі па ўкраінскіх гарадах. Яны таксама абгаварылі ўзмацненне ціску на Расію. Украінскі лідар па гэтым пытанні кантактаваў і з прэзідэнтам Францыі Эманюелем Макронам. Зяленскі называў ранішнюю атаку на ўкраінскі гарады не інакш як акт дзяржаўнага тэрарызму з боку РФ.

Ракетны абстрэл Украіны стаў тэмай нумар адзін і ў Польшчы. Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Салэк заявіў, што расійскія напады на мірных жыхароў Украіны, верагодна, будуць узмацняцца. Дарадца лічыць, што, атакуючы грамадзянскую інфраструктуру, Пуцін спрабуе прымусіць украінцаў паддацца:

-Атакі на мірнае насельніцтва павінны прымусіць змяніць падыход прэзідэнта Зяленскага і ўкраінскага грамадства да пытанняў, звязаных з функцыянаваннем у гэтым крызісе. Паколькі Расія не мае поспеху на фронце, яна спрабуе нанесці страты ўкраінскаму боку з дапамогай дальнабойнай зброі.

Ускосна але ранішняя атака таксама закранула яшчэ адну дзяржаву рэгіёну. 10 кастрычніка міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папэску паведаміў, што падчас масіраванага ракетнага ўдару па Украіне над тэрыторыяй Малдовы праляцелі як мінімум тры расійскія крылатыя ракеты, якія былі запушчаныя з ваенных караблёў у Чорным моры.

Таксама міністр замежных спраў Малдовы паведаміў, што даручыў выклікаць для дачы тлумачэнняў амбасадара Расіі. У сваю чаргу прэзідэнт Малдовы Мая Санду асудзіла ракетны ўдар па Украіне:

-Я рашуча асуджаю масіраваны ракетны абстрэл Украіны, у тым ліку Кіева, які працягваецца. Варварства, тэрарызм і забойства нявінных мірных жыхароў павінны быць неадкладна спынены.

Аналагічныя паведамленні сёння надыходзяць амаль з усіх еўрапейскіх сталіц. Вельмі разлічваю на тое, што яны прывядуць да значнага ўзмацнення ціску на тэрарыстычны рэжым Пуціна, а Украіна атрымае яшчэ больш міжнароднай падтрымкі.

Слухайце аўдыё!

Прэм'ер-міністр Польшчы выказаў спадзяванне, што Украіна пераможа Расію ў вайне

10.10.2022 15:42
Пры гэтым прэмʼер-міністр Польшчы назваў Расійскую Федэрацыю найвялікшай пагрозай цывілізацыі.

Пасля расійскіх удараў па ўкраінскіх гарадах Дуда і Зяленскі абмеркавалі далейшую ваенную падтрымку Украіны

10.10.2022 17:53
Варшава і Кіеў працуюць над павелічэннем міжнароднай падтрымкі Украіны, умацаваннем абароназдольнасці краіны і над ізаляцыяй Расіі на міжнароднай арэне.

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да Уладзіміра Зяленскага (ВІДЭА)

10.10.2022 18:27
У звароце Ціханоўская зазначыла, што Аб'яднаны пераходны кабінет гатовы да супрацоўніства з украінскімі ўладамі.