Беларуская Служба

«Пачатак канца вайны ва Украіне»

11.10.2022 13:57
Нягледзячы на ядзерныя асцярогі і гібель чарговых мірных жыхароў ва Украіне, канец гэтай вайны здаецца аптымістычным, піша на старонках выдання «Rzeczpospolita» Ежы Гашчыньскі.
Аўдыё

Нягледзячы на ядзерныя асцярогі і гібель чарговых мірных жыхароў ва Украіне, канец гэтай вайны здаецца аптымістычным. Пра гэта сведчыць дэманстрацыя моцы агрэсара і ахвяры – абодва маюць вельмі сімвалічны характар, піша на старонках выдання «Rzeczpospolita» Ежы Гашчыньскі.

«Атака ў панядзелак як мінімум на дзесяць украінскіх гарадоў, у тым ліку на цэнтр сталіцы, стала адказам на падрыў Крымскага моста двума днямі раней. Не было больш важнага сімвала для расіян, якія падтрымлівалі імперыялістычныя заваёвы, чым гэты мост. У іх разуменні, адплата за полымя, якое паглынае любімы будынак, павінна мець форму незвычайнага сімвала, які прадстаўляе сілу, якая здольная дасягнуць імперскай і каланіяльнай мэты», – піша публіцыст.

Гашчыньскі піша, што сімвалічны адказ Крамля не прадвесціць яго трыумфу. Атакі ў панядзелак былі «максімумам, што мог зрабіць Пуцін падчас суда, у самы сімвалічны момант».

Рэакцыя Захаду можа быць адна і не з разраду сімвалаў: яшчэ большая падтрымка Украіны, ваенная, палітычная і эканамічная.

ав