Беларуская Служба

Прэм'ер і прэзідэнт Польшчы спазніліся на важнае мерапрыемства, бо ў авіядыспетчара быў перапынак у працы 

13.10.2022 16:02
Згаданы выпадак яскрава сведчыць пра тое, што ў дэмакратычнай краіне статус пасажыраў не ўплывае на зацверджаныя пратаколы бяспекі.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Andrzej Lange

Як паведамлялася, 27 верасня быў урачыста адкрыты газаправод Baltic Pipe, які спалучыў Польшчу праз Данію з нарвежскімі газавымі радовішчамі. Новы праект дазволіць Польшчы дыверсіфікаваць імпарт газу. Удзел ва ўрачыстым адкрыцці прынялі прэм’ер-міністры Даніі і Польшчы ды прэзідэнт Польшчы. Аказалася, што ўрачыстае адкрыццё было перакладзеная на гадзіну, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Справа ў тым, што самалёты з высокапастаўленымі чыноўнікамі павінны былі прызямліцца ў невялікім польскім рэгіянальным аэрапорце горада Шчэцін а 11-й гадзіне. Але аказалася, што якраз у гэтую гадзіну авіядыспетчар меў абавязковы перапынак згодна з правіламі, якія рэгулююць працу павышанай інтэнсіўнасці. Больш за тое, два іншыя авіядыспетчары, якія маглі б замяніць калегу, былі хворыя. У сувязі з гэтым самалёт з прэм’ер-міністрам Даніі на борце быў прымушаны амаль гадзіну чакаць у паветры, да моманту, пакуль дыспетчар не закончыў перапынак і не прыступіў да працы. У сваю чаргу прэм’ер і прэзідэнт Польшчы былі прымушаныя вылецець з Варшавы з гадзінным спазненнем, паведамляе газета Rzeczpospolita.

Згаданы выпадак яскрава сведчыць пра тое, што ў дэмакратычнай краіне статус пасажыраў не ўплывае на зацверджаныя пратаколы бяспекі. У аўтарытарнай дзяржаве гэта выглядала б інакш.

вс