Беларуская Служба

Беларускія ваенныя сцэнары: мабілізацыя ці толькі спецназ?

17.10.2022 14:01
«Хутчэй за ўсё, праблема якім чынам задаволіць Пуціна і не адпраўляць свой спецназ, танкі і салдат ва Украіну паўстане перад Лукашэнкам вясной».
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін фота: Asatur Yesayants / Shutterstock.com

Апошнія дні далі падставы для меркавання, што зноў можа быць адкрыты паўночны фронт супраць Украіны. Гэта стане магчымым у выпадку, што Беларусь наўпрост уступіць у вайну. Аднак ці гэта рэальна? Ці Лукашэнка на гэта пойдзе? – разважае публіцыст выдання Polska Гжэгаж Кучыньскі.

Аўтар падкрэслівае, што беларуская армія невялікая і слабая (60 самалётаў, 600 танкаў), а па-другое: беларускае грамадства, пераважная частка палітычных і вайсковых эліт разам з самім Лукашэнкам не хочуць ісці на вайну.

Кучыньскі піша, што з 45 тысяч асабовага складу беларускай арміі сапраўдную баяздольнасць мае толькі 6 тысяч сілавікоў спецадзінак.

Аднак, што будзе, калі Пуцін прымусіць Лукашэнку ўступаць у вайну? Лукашэнка ў лепшым выпадку мог бы адправіць ва Украіну каля 20 тысяч прафесійнага войска. Больш – наўрад ці вырашыць? Высокія рангам афіцэры папярэджваюць Генштаб, што загад уваходу на Украіну можа паставіць пад пагрозай іх жыццё, бо салдаты беларускай арміі могуць скіраваць зброю супраць іх. 

Кучыньскі мяркуе, што хутчэй за ўсё, праблема якім чынам задаволіць Пуціна і не адпраўляць свой спецназ, танкі і салдат ва Украіну паўстане перад Лукашэнкам вясной.

яс