Выходзіць – значыць пакінуць капітал Пуціну і нанесці страты эканоміцы Францыі, – піша Gazeta Wyborcza. Калі заставацца – значыць стаць донарам расійскай ваеннай махіны. Падобна, як нафтаканцэрн TotalEnergies, якому выставілі абвінавачанне за саўдзел у ваенных злачынствах.
Кампанія не спыніла здабычы нафты на далёкай поўначы Расіі, а сыравіна была выкарыстана для вытворчасці паліва для расійскіх самалётаў, якія бамбілі Украіну, між іншым, Марыупаль.
Французскія кампаніі, такія як Bonduelle, Lacoste, Etam, якія працуюць у Расіі, пасля таго, як 21 верасня Пуцін аб'явіў частковую мабілізацыю, апынуліся перад маральнай дылемай. У адпаведнасці з расійскім заканадаўства, на іх накладзены абавязак уручыць позву ў прызыўную камісію сваім супрацоўнікам, а таксама забяспечыць вайсковыя часткі патрэбным абсталяваннем.
Паводле Кіеўскай школы гандлю, 1600 міжнародных кампаній (амерыканскіх, нямецкіх, французскіх, японскіх і з Вялікабрытаніі) выпрацоўваюць 170 мільярдаў долараў прыбытку. 40% дзяржаўнага бюджэту Расіі фінансуюць падаткі ад расійскага і замежнага бізнесу.
Паводле ацэнак, на адзін дзень вайны Расія выдаткоўвае 1 мільярд долараў.
яс