Беларуская Служба

Расія імкнецца абстрэламі запалохаць украінцаў

18.10.2022 14:25
Расійскае кіраўніцтва вядзе сябе як тэрарыст. Вось ужо восьмы дзень запар расійскае войска абстрэльвае ракетамі ды дронамі-камікадзе цывільныя цэлі ва Украіне.
Аўдыё
  • Расія маштабна абстрэльвае ракетамі Украіну
Ілюстрацыйны здымакEPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE Dostawca: PAP/EPA.

Крэмль імкнецца пазбавіць украінскія гарады цяпла ды электраэнергіі. Краіна ўжо восьмы дзень пад абстрэлам акупантаў. Уначы ў Мікалаеве ракетамі С-300 праціўнік знішчыў жылы дом. Загінуў чалавек. З-за ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Жытоміршчыны 11 населеных пунктаў часова засталіся без святла. Ахвярамі бамбаванняў сталі Днепр, Крывы Рог, Кіеў.

10 кастрычніка расійская армія зноў пачала маштабна і мэтанакіравана біць па аб'ектах украінскай цывільнай інфраструктуры. Гэты крок Крэмль анансаваў як помсту за падрыў Крымскага моста. Пры гэтым Украіна сваё дачыненне да гэтага адмаўляе. На сённяшні дзень Расія знішчыла 30% украінскіх электрастанцый, заявўляе украінскі ўрад. Намеснік кіраўніка Офіса Зяленскага Кірыл Цімашэнка заклікаў украінцаў рыхтавацца да магчымага часовага адключэння электраэнергіі ды цеплазабеспячэння. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў гэтыя атакі тэрарыстычнымі.

Яшчэ адзін від расійскіх тэрарыстычных атак: паражэнне энергетычнай і крытычнай інфраструктуры. З 10 кастрычніка 30 працэнтаў электрастанцый знішчаныя, што выклікала маштабныя адключэнні святла па ўсёй краіне. Прасторы для перагавораў з пуцінскім рэжымам не засталося. Мы зробім усё для перамогі Украіны!

Расіяне трапляюць менавіта туды, куды цэляцца. «Дакладны прылёт па «Укрэнерга» прамы доказ таго, што і ўдары ва вакзале ў Краматорску, па ГЦ у Кременчуге, па радзільным доме ў Марыупалі і г.д., не вынік трагічных «промахаў», выпадковасці, або следства «крывізны рускіх ракет», а прамы ўсвядомлены тэракт, жаданне забіць як мага больш дзяцей, жанчын і старых», напісаў публіцыст Аляксандар Няўзораў.

Удары наносяцца па мірных аб'ектах, каб запалохаць насельніцтва і прымусіць кіраўніцтва Украіны здацца, зазначыла расійская публіцыстка Юлія Латыніна.

Цяперашнія абстрэлы не такія паспяховыя ў вайсковым сэнсе, аднак расійскія абстрэлы не спыняцца, пераконвае палітолаг Ігар Тышкевіч.

На думку расійскіх генералаў, палітычнага кіраўніцтва, пастаянны тэрарыстычныя атакі павінны выклікаць паніку сярод насельніцтва і незедевальнне ўладай. Гэта не так, насельніцтва цяпер ва Украіне незадаволеная Расіяй, азлобленае ды падрыхтаванае да налётаў. Армія таксама не тая. Гэтыя атакі патрэбнага Расіі эфекту не дадаюць, але яна будзе іх працягваць.

Бамбаванне Расіі не дапаможа. Гэта вынікае з досведу папярэдніх войн. Бамбаванне мірных гарадоў не дапамагло немцам змусіць Брытанію да капітуляцыі, гэтаксама і СССР. У В'етнаме бамбаванні не дапамаглі амерыканцам перамагчы В'етконг. Украіна ўжо заявіла, што ніякіх перамоў з Пуціным не будзе.

Юры Ліхтаровіч