Беларуская Служба

Праціўнікі Крамля прыедуць у Варшаву

20.10.2022 13:16
 У польскай сталіцы адбудзецца першы з’езд былых расейскіх парламэнтароў і мясцовых уладаў, якія хочуць узяць уладу ў Расіі пасля падзення Пуціна.
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/EPA/DAN HIMBRECHTS

Як стала вядома Rzeczpospolita, кангрэс пройдзе 4-7 лістапада ў Яблонні пад Варшавай. Чакаецца, што там з'явяцца былыя дэпутаты Думы, якія былі ў расійскім парламенце да анексіі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе. Зʼявяцца таксама былыя чыноўнікі і прадстаўнікі мясцовай улады. У зʼездзе возьмуць удзел і былыя члены Савета Федэрацыі (сената Расіі). Таксама далучацца актывісты расійскай апазіцыі і грамадскія актывісты, якія асуджаюць рэжым Пуціна і выступаюць супраць вайны з Украінай і анексіі ўкраінскіх рэгіёнаў.

Арганізатары абяцаюць удзел больш за паўсотні былых дэпутатаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў.

«Мы пачынаем працэс стварэння альтэрнатыўных органаў улады, якія змогуць пераняць уладу пасля Пуціна», – пракаментаваў Rzeczpospolita адзін з арганізатараў варшаўскага кангрэсу.

вх