Беларуская Служба

Венгрыя робіць акцэнт на прымірэнні з ЕС. Польшча за канфрантацыю

20.10.2022 15:45
На думку Еўракамісіі, Польшча не выконвае ўсе ўмовы для выдачы сродкаў з бюджэту ЕС. Аднак, па словах прадстаўнікоў урада, усе яны выкананыя.
 .
Ілюстрацыйнае фота.symbiot/shutterstock

Урад Матэвуша Маравецкага пагадзіўся з палажэннямі пагаднення аб партнёрстве, якія патэнцыйна дазваляюць Брусэлю блакаваць выплату грошай на рэалізацыю палітыкі згуртавання.

– Гэта нармальная працэдура, якой падпарадкоўваюцца ўсе краіны-сябры ЕС. На думку як Еўракамісіі, так і польскага боку, праграмы, зацверджаныя Камісіяй, могуць быць запушчаныя. Ніякага рашэння Еўрасаюза аб прыпыненні сродкаў палітыкі згуртавання і аграрнай палітыкі для нашай краіны няма, – запэўніваюць у Міністэрстве фондаў і рэгіянальнай палітыкі Польшчы.

Дыскусіі працягваюцца пасля нядаўняй заявы прэс-сакратара Еўрапейскай камісіі па рэгіянальнай палітыцы Стэфана дэ Кеерсмакера, які адзначыў, што ў прадстаўленай ім ацэнцы Польшча сама паказала, што не выконвае адну з асноўных умоваў, якія дазваляюць выдзяляць сродкі на тры аператыўныя праграмы ў рамках палітыкі згуртавання. Гэта датычыцца, у прыватнасці, выканнання Хартыі асноўных правоў, якая гарантуе права на «эфектыўныя сродкі прававой абароны і на справядлівы суд». Невыкананне гэтых і іншых гарызантальных умоў можа заблакаваць доступ Польшчы да 76 мільярдаў еўра з бюджэту ЕС на 2021-2027 гады.

Польскі ўрад бачыць гэтую справу зусім інакш.

– У самаацэнцы асноўных умоў Польшча пацвердзіла выкананне ўсіх 20 гарызантальных умоў, – сцвярджае Міністэрства фінансаў і рэгіянальнай палітыкі (МФіПР). Як дадае міністэрства ў адказах, накіраваных у DGP, у гэты аўторак Еўракамісія зацвердзіла 14-ю ўмову, якая тычыцца інвестыцый у сектар водазабеспячэння і каналізацыі. Па астатніх шасці тэхнічны дыялог працягваецца.

– Гэта нармальная працэдура, якой падпарадкоўваюцца ўсе краіны-сябры ЕС. На думку як Еўракамісіі, так і польскага боку, праграмы, зацверджаныя Еўракамісіяй, могуць быць запушчаныя. Няма пастановы ЕЗ аб прыпыненні сродкаў палітыкі згуртавання і сельскагаспадарчай палітыкі для Польшчы, – запэўнівае Міністэрства фінансаў і рэгіянальнай палітыкі.

Сітуацыя становіцца нявыгаднай Польшчы яшчэ і таму, што венгры, якіх дагэтуль найбольш крытыкавала Еўракамісія, могуць значна раней за палякаў размарозіць свае грошы з Нацыянальнага плану рэканструкцыі і фондаў аб’яднання. Яны выйшлі на экспрэс-шлях наладжвання стасункаў з ЕС. За гэта адказвае былы камісар, а сёння «галоўны перамоўшчык па прымірэнні з ЕС» Цібар Наўрачыч (Tibor Navracsics). З нагоды спрэчкі аб вяршэнстве права Будапешт павінен быў стаць гарантыяй бяспекі Польшчы ў адносінах з Брусэлем. Але гэта ўжо ў мінулым, бо шляхі абедзвюх краін разышліся з-за рознага падыходу да вайны ва Украіне. Сёння ўрад Віктара Орбана гуляе сам на сябе.

У сувязі з паслабленнем форынта і ростам інфляцыі на мінулым тыдні прэм'ер-міністр Венгрыі наведаў Берлін, падчас візіту ён дамагаўся падтрымкі Германіі для прыняцця венгерскай KPO. Таксама хадзілі чуткі, што Будапешт сур'ёзна думае пра пераход на еўра. Неафіцыйна можна пачуць, што Берлін схіляецца да як мага хутчэйшага прымірэння.

Больш падрабязна чытайце ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.

вх