Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы пра вайну: Больш усяго я баюся наступу арміі Расіі і Беларусі на паўночную мяжу Украіны

22.10.2022 08:12
«Крэмль павінен разумець, што ўвесь свабодны свет будзе падтрымліваць Украіну і абараняць яе права на суверэнітэт».
Premier o konkluzjach szczytu w Brukseli: duży sukces Polski
Premier o konkluzjach szczytu w Brukseli: duży sukces PolskiAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі даў інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna. Журналісты распыталі кіраўніка ўрада, у тым ліку, пра вайну Расіі супраць Украіны, магчымасць адкрытага ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў гэтай агрэсі. Журналісты пацікавіліся ў польскага прэмʼера, як ён ацэньвае далейшыя сцэнары развіцця падзеяў на фронце і чаго больш за ўсё баіцца.

«Больш за ўсё я баюся наступу расійскай арміі або расійскай і беларускай арміі на паўночную мяжу Украіны, таму што я так разумею намеры, якія вынікаюць з назапашвання расійскіх мабілізаваных вайскоўцаў і рэзервістаў, а таксама вайсковай тэхнікі. У той жа час я хацеў бы перасцерагчы ад далейшых спробаў дэстабілізацыі польска-беларускай мяжы. Мы мелі з гэтым справу летась. Мы пабудавалі сцяну, але адначасова з эскалацыяй баявых дзеянняў трэба ўключаць фантазію і ўлічваць наступныя магчымыя спробы альбо збору мігрантаў, альбо правакацыі на нашай мяжы, арганізаваныя расійскай і беларускай арміяй. Мы таксама павінны разумець, што на тэрыторыі нашай краіны магчымыя правакацыі», – заявіў польскі прэм’ер у інтэрвʼю выданню Dziennik Gazeta Prawna.

На пытанне аб тым, як польскі ўрад адрэагуе на такія дзеянні, страшныя савета міністраў Матэвуш Маравецкі адказаў, што Варшава будзе надалей пастаўляць зброю Украіне. «Крэмль павінен разумець, што ўвесь свабодны свет будзе падтрымліваць Украіну і абараняць яе права на суверэнітэт», – падкрэсліў палітык.

эж