Паўнамоцны і надзвычайны амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч даў вялікае інтэрв'ю выданню Super Express. Сярод іншага дыпламат заявіў, што «падзеі ва Украіне і ў свеце паказваюць, што Пуцін ужо прайграў дыпламатычную вайну, а хутка прайграе і ваенную кампанію». Украінскі дыпламат падкрэсліў неабходнасць увядзення новых санкцый Захаду супраць Расіі.
«Увесь свет нас падтрымлівае і дапамагае як зброяй, так і фінансава-гуманітарнай падтрымкай. Гэта азначае, што ўвесь свет на баку Украіны, на баку дабра. Зло заўсёды прайграе, і мы ўпэўненыя, што пераможам. Гэта толькі пытанне часу», – сказаў амбасадар Украіны ў Польшчы падчас размовы з выданнем Super Express.
Васіль Зварыч адзначыў, што сёння Украіне перад усім патрэбная падтрымка ў выглядзе сістэмы супрацьракетнай абароны і ўвядзення далейшых санкцый супраць Расіі.
«Расію трэба ізаляваць ад краінаў цывілізаванага свету. Мы павінны зрабіць усё, каб найбуйнейшыя расійскія банкі былі адключаныя ад сістэмы SWIFT. Мы павінны абмежаваць магчымасці Расіі прадаваць газ і нафту. Мы павінны зменшыць залежнасць свету ад расійскіх энерганосьбітаў, каб паказаць, што мы можам перажыць нават гэтую зіму без расійскіх выкапняў. За гэтай энергіяй з Расіі ідуць смерць і разбурэнне», – сказаў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч падчас размовы з журналістамі выдання Super Express.
эж