Беларуская Служба

Лукашэнка баіцца за сваю ўладу

21.11.2022 16:23
Беларускі дыктатар паўсюль бачыць пагрозы. Ён баіцца расійскай паразы ў вайне.
Аўдыё
  • Эксперт пра ўплыў вайны ва Украіне на Беларусь
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

З аднаго боку, яго палохае страта падтрымкі з Крамля і адказнасць за саўдзел у агрэсіі. З іншага боку, Лукашэнка баіцца стварэння ва Украіне беларускіх узброеных сіл, якія могуць яго зрынуць. Дыктатару ўсюды бачацца правакацыі. Эксперты ацэньваюць верагоднасць рэалізацыі лукашэнкаўскіх страхаў.

Беларусы не спыняюць пратэсты. У краіне ды за мяжой беларускія актывісты нагадваюць свету, каб не забываў пра Беларусь. У адказ, асабліва ўнутры краіны, лукашысты павялічваюць маштаб рэпрэсій. Пры гэтым са слоў Лукашэнкі ды яго памагатых, бачна, што яны ўсё больш пачынаюць баяцца ўплываў з-за мяжы. Рэжым увесь час кажа пра ўзмацненне абароны мяжы, асабліва з боку Украіны. Лукашысты, на чале з міністрам Кубраковым, пачалі высылаць міліцыю ды ўнутраныя войскі да патрулявання мяжы.

- Задача пастаўленая выразна: любы, хто паспрабуе здзейсніць тэрарыстычныя акт на тэрыторыі Беларусі - будзе знішчаны.

Самога Лукашэнку моцна напалохалі падзеі на мяжы Польшчы ды Украіны, калі там упала ракеты. Дыктатар угледзеў у гэтым эскалацыю.

- Ім трэба нас справакаваць, трэба эскалацыя. Таму нам трэба глядзець на нашых людзей, нашу эканоміку. Эканоміка - аснова ўсяго. Будзе эканоміка - нам не страшныя ніякія войны. Думаю, калі бог ёсць на свеце, ён хутка ўсё гэта высвеціць.

Гэтая нервовасць рэжыму звязаная з тым, што Расія прайграе вайну ва Украіне, перакананы палітолаг Павал Усаў.

Як толькі скончыцца вайна не на карысць Расіі, рэжым Лукашэнкі абрынецца, і ён будзе вымушаны ўцякаць некуды ў Кітай ці ў Эміраты, дзе ў яго застаюцца капіталы. Там ён будзе пражываць рэшту свайго жыцця, баючыся, што яго забʼюць. Без расійскай падтрымкі яму будзе цяжка пратрымацца пры ўладзе. Гэта будзе агонія, каб скрасці і вывесці як мага больш, пакінуўшы Беларусь у разбураным стане.

Хто мае шанец у Беларусі прыйсці да ўлады пасля Лукашэнкі

- Усё будзе залежыць ад часу, калі гэта адбудзецца. Змены цягам году азначаюць, што спатрэбіцца шырокая кааліцыя, каб падтрымліваць унутраны парадак. Яна павінна складацца з прадстаўнікоў новай апазіцыі, у тым ліку вызваленых палітвязняў, і таксама групы, якія ваявалі ва Украіне. Толькі ўнутраны кансэнсу сярод розных палітычных суб'екатў можа пырвесці да палітычных змен. Калі Лукашэнка прытрымаецца даўжэй, цяжка сказаць, хто зможа захапіць уладу. Хутчэй за ўсё, гэта будуць сілавыя групы, якім давядзецца абапірацца на структурныя групы сярод наменклатуры ды апазіцыі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі