Беларуская Служба

Расія выйшла з Савета Еўропы, але сваіх людзей пакінула

16.03.2023 10:10
Праграму Савета Еўропы па барацьбе з адмываннем грошай узначальвае расіянін, бацька якога з’яўляецца афіцэрам разведкі.
   , -
Палац Еўропы ў Страсбургу, штаб-кватэра Савета ЕўропыAutorstwa Council of Europe - Council of Europe, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3726052

Праграму Савета Еўропы па барацьбе з адмываннем грошай узначальвае грамадзянін Расіі, бацька якога з'яўляецца высокапастаўленым афіцэрам разведкі. Расіянін мае доступ да дадзеных аб мерах, прынятых дзяржавамі-сябрамі супраць з’явы адмывання грошай. Між тым, Расія паўсюдна адмывае грошы ў Еўропе, паведамляе нямецкага газета Bild.

Створаны пасля Другой сусветнай вайны Савет Еўропы налічвае 47 дзяржаў-членаў. У краінах, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, такіх як Турцыя і Азербайджан, Савет Еўропы мае вялікае значэнне асабліва для захавання правоў чалавека і вяршэнства закона.

Хоць расійскае сяброўства ў Савеце Еўропы – гэта ўжо гісторыя, паколькі 15 сакавіка 2022 года Крэмль сам выйшаў з Савета Еўропы, то свае працоўныя месцы ў Савеце захавалі 90 са 120 расіян. У асноўным гэта асобы, у якіх ёсць другое грамадзянства.

«Для нас непрымальна, каб гэтыя супрацоўнікі працягвалі працаваць у Савеце Еўропы(…)Мы не ведаем, якому ўплыву гэтыя людзі падвяргаюцца з боку расійскай палітыкі ці семʼяў у Расіі», – заявіў у размове з газетай намеснік амбасадара Украіны ў Савеце Еўропы Віктар Нікіцюк.

Сам Савет Еўропы ў кастрычніку мінулага года звяртаў увагу, што гэтыя супрацоўнікі могуць быць пагрозай. Таму ён заклікаў міжнародныя арганізацыі прыняць меры, каб спыніць магчымасць распаўсюджвання імі расійскай прапаганды. Аднак з гэтага часу ў Савеце Еўропы нічога не памянялася.

Прыклад Ігара Небываева паказвае, наколькі справа праблематычная. Паводле Bild, ягоны бацька, Уладзімір Небываеў – гэта высокапастаўлены афіцэр Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі, то бок службы, якая, між іншым, адказвае за атаку на Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў Вялікабрытані ў 2018 годзе.

аз