Беларуская Служба

Павал Усаў: Тактычная ядзерная зброя ў Беларусі пацягне сур'ёзныя наступствы

29.03.2023 14:57
Безумоўна, адной з галоўных тэм тыдня стала заява аб размяшчэнні расійскай тактычная ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Павал Усаў.

Калі ўзяць пад увагу варыянт, што калі-небудзь гэтыя ракеты будуць выкарыстаны супраць Украіны, наступствы будуць не толькі для Расіі, але і для Беларусі, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Тут увогуле не стаіць пытанне, ці гэта трэба Беларусі. Размяшчэнне патрэбнае выключна ў інтарэсах Расіі, стратэгічных і палітычных. Беларусь тут закладнік і аб’ект для далейшай акупацыі. З’яўленне гэтага віду зброі азначае знішчэнне суверэнітэту і незалежнасці. Ужо з моманту з’яўляння расійскіх войскаў Беларусь перастала існаваць як геапалітычны суб’ект. З’яўленне ядзернай зброі знішчае рэшткі таго, што называлася незалежнасцю. Расія ў сваю чаргу яшчэ дасягае некалькі іншых мэт. Па-першае, стварае адпаведны псіхалагічны ціск на Еўропу, асноўная мэта – прымусіць да саступак і дыялогу. Па-другое, гэта стратэгічнае значэнне. У выніку, калі стане відавочным, што Расія прайграе, то можа ўмоўна з тэрыторыі Беларусі нанесці гэтым узбраеннем удар па Украіне. І гэта фармальна не будзе ўдар Расіі, а ўмоўна загад Лукашэнкі, што выкліча адказны ўдар па Беларусі. Гэта прывядзе да катастрофы. Беларусь і Украіна стануць мёртвымі радыеактыўнымі зонамі.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Рэпрэсіі закрануць каля мільёна чалавек

15.03.2023 16:24
Палітолаг Павал Усаў кажа, што ў цяперашні час ідзе апошні этап рэпрэсій пасля 2020 году, хоць гэта неаптымістычная навіна.

П. Усаў: Пазіцыя Літвы адносна беларусаў – варожая і шкодная

22.03.2023 16:12
Палітолаг адзначае, што логіку ў інсцыніроўцы ліквідацыі нібыта замежнага тэрарыста ў Гродне цяжка адшукаць.