Беларуская Служба

Павал Усаў: Узровень вар’яцтва расійскага кіраўніцтва цяжка ацаніць

05.04.2023 14:49
Амбасадар Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што асноўныя пункту размяшчэння ядзернай зброі будуць знаходзіцца на мяжы з Польшчай і Літвой.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Узровень вар’яцтва расійскага кіраўніцтва цяжка ацаніць
Павал Усаў.

На сустрэчы з кіраўнікоў выведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным гаворка ішла пра пагрозу з боку Літвы, Польшчы, Украіны, што ствараецца антырасійская сіла, якую можна паўстрымаць толькі пашыраючы ядзерную прысутнасць у рэгіёне.

Каб чарговы раз абгрунтаваць неабходнасць яе размяшчэння, прапагандысцкія каналы круцяць фільмы пра шпіёнскія замежныя сеткі ў Беларусі, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Мы назіраем градус супрацьстаянне Беларусі з Украінай, Польшчай і Літвой. Было заяўлена пра шпіёнаў з гэтых краін, каб пашырыць рэпрэсіі, павысіць градус мабілізацыі і паказаць, што Беларусь знаходзіцца ў варожым акружэнні. Прычына распаўсюджвання істэрыі – у апраўданні размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. З рахунку не трэба скідваць, а пра гэта апошнім часам гаворыцца мала, магчымасць выкарыстання беларускіх узброеных сіл у вайне ва Украіне, асабліва калі ўсе чакаюць контрнаступлення ўкраінскіх сіл. Тут можа быць выкарыстана тактычная ядзерная зброя, але ўжо з тэрыторыі Беларусі могуць быць нанесены ўдары па канцэнтрацыі ўкраінскіх вайсковых сілаў на Данбасе. Гэтага нельга выключаць, бо ўзровень вар’яцтва расійскага кіраўніцтва цяжка ацаніць.

Палітолаг дадае, што істэрыі адбываецца на фоне прыняцця Фінляндыі ў NATO. На гэтым фоне Пуцін павінен будзе нешта зрабіць. Яму няма чым адказаць на пашырэнне альянсу і на поспехі Украіны, адзінае што застаецца, гэта пераўтварыць Беларусь у зону вайны.

Поўны каментар палітолага слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Тактычная ядзерная зброя ў Беларусі пацягне сур'ёзныя наступствы

29.03.2023 14:57
Безумоўна, адной з галоўных тэм тыдня стала заява аб размяшчэнні расійскай тактычная ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.