Беларуская Служба

Масква імкнецца распальваць варожасць на постсавецкай прасторы

19.06.2023 15:16
Асаблівая ўвага надаецца Малдове, дзе Расія справакавала энергетычны крызіс, зладзіла псеўдапратэсты.
Аўдыё
  • Эксперт пра сітуацыю ў Малдове
        .
Малдаўскі АМАП стаіць побач з праваслаўнымі актывістамі ў Кішынёве. Ілюстрацыйны здымакEPA/DUMITRU DORU Dostawca: PAP/EPA.

Расія ўвязла вельмі моцна ў вайну ва Украіну. Замест хуткай спецаперацыі Крэмль вядзе сапраўдную вайну супраць свайго суседа. Разам з гэтым Масква імкнецца ўсімі сіламі распальваць варожасць ды канфлікты ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Асаблівая ўвага надаецца Малдове, дзе Расія справакавала энергетычны крызіс, псеўдапратэсты, каб перашкодзіць інтэграцыі Малдовы ў еўрапрастору.

Апошні год Малдова жыве як на парахавой бочцы. Краіна мае пад тысячу кіламетраў агульнай мяжы з Украінай, расійскія войскі ў Прыднястроўі, інспіраваныя расіянамі пратэсты ўнутры краіны. У лютым бягучага года Прэзідэнт Малдовы Мая Санду нават абвінавачвала Расію ў спробе ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы ды спробе арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

Неаднаразова здавалася, што вайна ў любы момант перакінецца на берагі Днястра. Расейскія ракеты не раз заляталі ў малдаўскую паветраную прастору, а Масква пагражала не дапусціць з'яўленні ў Малдове яшчэ адной «анты-Расіі» і палохала «планамі ўкраінскай арміі» па захопе Прыднястроўя. Як цяпер выглядае сітуацыя ў гэтай краіне. Ці Малдова можа стаць яшчэ адной ахвярай расійскіх гібрыдных ці наўпрост агрэсіўных дзеянняў? Пра гэта мы размаўляем з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.

- Расія не спыняе спробы дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры ў Малдове. Цяпер гэта не звязана непасрэдна з Прыднястроўем, але з выбарамі кіраўніка ў Гагаўзіі. Гэта праблемны рэгіён з моцнымі прарасійскімі настроямі. Крэмля яго выкарыстоўваў, каб прасоўваць ідэю федэрацыі ў Малдове ды аслаблення цэнтральнай ўлады. Напярэдадні выбраў у Гагаўзіі, расійская амбасада рыхтавала ў Малдове розныя правакацыі. Праводзіла антыеўрапейскія маршы, аплачваючы ўдзельнікаў гэтых маршаў. Ключавой фігурай расійскай дэстабілізацыі з’яўляецца прадпрымальнік ды крымінальнік ШОР, якія мае сувязі са структурай Россотруднічество ды расійскімі алігархамі, сынамі былога генпракурора Расіі Чайкі.

Якія інструменты абароны мае Малдова. У яе нават арміі моцнай няма

- Перш за ўсё гэта альянс з Украінай. Кіраўніцтва Малдовы на пачатку вайны спрабавала захоўваць нейтралітэт, але цяпер заняло больш прынцыповую пазіцыю ў дачыненні Крамля. Другі момант – супраца з краінамі НАТО пры развіцці ды ўмацаванні арміі ды сіл бяспекі Малдовы. Польшчы ды Румынія моцна заняліся павышэннем баяздольнасці малдаўскай паліцыі ды спецыяльных войск. Апошні год назіраецца інтэнсіўная кансалідацыя структур бяспекі ў Малдове. Раней гэтага не было, бо Кішынёў не хацеў злаваць Расію.

Ці Малдова можа дамовіцца з Прыднястроўем, ці канфлікт можа быць завершаны?

- Пытанне рэ інтэграцыі Прыднястроўя з Малдовай знікне, калі адбудзецца параза Расіі ў вайне з Украінай. Тады пытанне Прыднястроўя будзе вырашана вельмі хутка. Вялікая частка жыхароў гэтага рэгіёна маюць малдаўскія пашпарты, эканамічна яны залежныя ад Кішынёва. Адзінае, што перашкаджае сёння паспяховаму завяршэнню дадзенага канфлікту – гэта Масква. Крэмль зацікаўлены ў тым, каб канфлікт увесь час захоўваўся, а Малдова заставалася праблемнай зонай.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі